wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Тугай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тугай. Уладэімір Васілевіч Туга́й (нар. 7 мая 1951, г. Нароўля Гомельскай вобл.) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1976 г., дзе і працаваў (сакратар камітэта камсамола у 1976—1982 гг., у 1982—1988 гг. намеснік дэкана гістарычнага факультэта, у 1988—1991 сакратар парткама). У 1991—2005 гг. дэкан гістарычнага факультэта, у 2005—2015[1] гг. загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2016 г. — загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Уладзімір Тугай разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[3].

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом), падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://fhist.bspu.by/kafedry/vseobshchei-istorii-i-metodiki-prepodavaniya-istorii
  2. http://history.by/%D1%82%D1%83%D0%B3%D0%B0%D0%B9-%D0%B2%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80-%D0%B2%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87/ Архівавана 12 кастрычніка 2016.
  3. Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегамі. 2 снежня 2020

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нароўлі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая