wd wp Пошук:

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

Федэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі (скар.: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў.

Гісторыя

Утворана 56 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе.

Старшыні нацыянальнага прафцэнтра:

Мэты

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца:

Ацэнкі

Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч мяркуе, што адзяржаўленыя прафсаюзы Беларусі не абараняюць сацыяльных і працоўных правоў наёмных работнікаў. Ён паказвае ФПБ як перажытак савецкай таталітарнай сістэмы і адзначае, што яе задача палягае ў забеспячэнні палітычнай стабільнасці і лаяльнасці працоўных калектываў[1].

Зноскі

  1. svaboda.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1990 год у Беларусі
Катэгорыя·Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1990 годзе