wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Кулагін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулагін. Анатоль Мікалаевіч Кулагін (нар. 23 студзеня 1947, Барысаў) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат (1986), доктар мастацтвазнаўства (2005).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1960). Працаваў архітэктарам у інстытуце «Белмясцпрампраект», асістэнтам мастака на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1970 года — малодшы, з 1988 года — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1979 года, навуковага савета ІМЭФ НАН Беларусі і Таварыства аховы помнікаў з 1986 года.

Навуковая дзейнасць

Працы гісторыі і тэорыі архітэктуры і мастацтва Беларусі: «Архітэктура палацава-сядзібных ансамбляў Беларусі. Другая палова XVII — пачатак XIX ст.» (Мінск, 1981), «Помнікі Слоніма» (у сааўт. з В. Б. Караткевіч, 1983), «Ambony rokokowe w kosciołach na Białorusi» (Biuletyn Historii Sztuki[pl]. 1988, № 1-2), «Архітэктура і мастацтва ракако на Беларусі: У кантэксце агульнаеўрапейскай культуры» (1989), «Архітэктары Савецкай Беларусі: Біяграфічны даведнік» (у аўтарскім калектыве, 1991), «Шэдэўры архітэктуры ракако. Гісторыка-архітэктурны нарыс» (1991), «Адраджэнне готыкі» (1993), «Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце» (1998).

Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 2—3, 1988—89), кніга «Страчаная спадчына» (1998). У суаўтарстве з А. Валахановічам выдаў кнігу «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (1986, з А. І. Валахановічам). Працуючы над кнігай, аб’ездзіў усе архітэктурныя помнікі і помнікі прыроды раёна, зрабіў замеры, замалёўкі, фотаздымкі іх і змясціў у кнізе[1].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2002), польскай прэміі «Przegląd Wschodni 2001». Узнагароджаны дыпломам XIV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў (2009), Ганаровай граматай архібіскупа Т. Кандрусевіча (2009).

Творы

Зноскі

  1. Кулагін Анатоль Мікалаевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 606.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Гісторыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Барысаве
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў 1947 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Выпускнікі БНТУ
Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Вучоныя паводле алфавіта
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мастацтвазнаўцы Беларусі
Постаці Беларусьфільма
Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Дактары мастацтвазнаўства
Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся 23 студзеня