wd wp Пошук:

Ян Мікалай Аскерка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка. Ян Мікалай Аскерка (22 снежня 1735 — 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, стражнік польны літоўскі (1782—1789). Пасол Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстання 1794 года.

Ян Мікалай Аскерка быў адным з найбагацейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1781) і Ордэна Белага Арла.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа», сын Рафала Алойзы і Анэлі з Паўшаў. Меў брата Антоні Яўхіма, разам з якім навучаўся ў Варшаве.

У 1756—1763 гадах удзельнічаў у Сямігадовай вайне. У 1764 годзе разам з усёй сям’ёй падтрымаў Станіслава Панятоўскага на выбарах караля, быў паслом на элекцыйным сойме ад Мазырскага павета; атрымаў пасаду мазырскага суддзі каптуровага. Быў паслядоўна мазырскім пісарам земскі (з 1768), падстолім (з 1769), войскім (1771—1781).

У 1781 годзе быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе атрымаў пасаду польнага стражніка літоўскага. У 1784 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы караля ў Нясвіжы. У 1788 годзе абіраўся паслом ад Мазырскага павета на Чатырохгадовы Сойм.

У 1793 годзе быў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання; удзельнічаў у яе з’ездзе ў Хойніках. У 1795 годзе арыштаваны расійскімі ўладамі і сасланы ў Сібір, яго маёнткі Барбароў, Нароўля (Нароўля, Галоўчыцы, Антонаў, Вуглы, Карпавічы і Мухаеды), Канатоп і Гарбавічы былі канфіскаваны. Памёр у 1796 годзе ў Табольску. Яго сын Дамінік Аскерка здолеў вярнуць сабе ад расійскай улады невялікую частку бацькавых уладанняў — вёску Канатоп.

Сям’я

У шлюбе з Барбарай Ракіцкай меў двух сыноў — Рафала Міхала і Дамініка — а таксама дачку Анелю, жонку Ігнацыя Прозара.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Табольску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1735 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Войскія мазырскія
Катэгорыя·Удзельнікі Сямігадовай вайны
Катэгорыя·Аскеркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1796 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Стражнікі польныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падстоліі мазырскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісары земскія мазырскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)