wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіслававіч Смольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смольскі.

Мікала́й Уладзісла́вавіч Смо́льскі (7 кастрычніка 1905, Нароўля — 29 красавіка 1976) — вучоны ў галіне батанікі. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969). Акадэмік АН Таджыкскай ССР (1951). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

М. У. Смольскі нарадзіўся ў горадзе Нароўля. У 1924 годзе скончыў Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у 1927 годзе Сібірскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Омску. У 1931—1941 гг. ва Усесаюзным інстытуце раслінаводства і Усесаюзнай селекцыйнай станцыі вільготна-субтрапічных культур у Сухумі. З 1945 года дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў у Душанбэ (Таджыкістан). У 1951—1952 гг. віцэ-прэзідэнт і акадэмік-сакратар Аддзялення натуральных навук Акадэміі навук Таджыкскай ССР. З 1955 па 1976 г. дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР.

Памёр 29 красавіка 1976 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.[1]

Навуковая дзейнасць

Паштовая марка «Рададэндран 'Акадэмік Смольскі'»

М. У. Смольскаму належаць працы па вывучэнню фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых культур Сярэдняй Азіі, селекцыі і інтрадукцыі субтрапічных культур ў зонах субтропікаў СССР.[1]

Вывучаў перспектыўныя для Беларусі кармавыя, тэхнічныя, лекавыя і арнаментальныя расліны, шляхі і метады рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў, праблемы арганізацыі ў рэспубліцы сеткі дзяржаўных запаведнікаў, заказнікаў і помнікаў прыроды.[1]

Аўтар тэарэтычных асноў, зялёнага будаўніцтва, акліматызацыі і інтрадукцыі карысных раслін, аховы прыроды і інш. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Памяць

У 1977 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Н. Трахтэнберг)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дактары біялагічных навук
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Батанікі СССР
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Батанікі Беларусі
Нарадзіліся ў Нароўлі
Вучоныя паводле алфавіта
Акадэмікі Акадэміі навук Таджыкскай ССР
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Нарадзіліся 7 кастрычніка
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Памерлі 29 красавіка
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Памерлі ў 1976 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак