wd wp Пошук:

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой з’яўляецца забеспячэнне харчаваннем. Сельская гаспадарка вырабляе расліннае і жывёльнае харчаванне, дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчванню раслін, гадоўлі жывёл.

Рысавае поле ў Інданезіі.

Развіццём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялогія, аграхімія, аграэкалогія, аграгеалогія, аграметэаралогія, агракліматалогія.

Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі

Сельская гаспадарка належыць да адной з самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасці чалавека — пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да неаліту (10—3 тыс. д.н.э.). Пераход ад збірання да апрацоўкі зямлі прывёў да «рэвалюцыі» ў чалавечых узаемаадносінах. Змяніўся стыль іх жыцця з качавога на аселы, што прывяло да ўзнікнення болей складаных сацыяльных формаў, якія, у сваю чаргу, стварылі магчымасці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Змяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ён пачаў пераўтвараць дзеля ўласных патрэб.

Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8 тыс. д.н.э. на Блізкім Усходзе (Месапатамія і Егіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках света на абшарах сучасных Кітая, Мексікі і Перу. Першымі сельскагаспадарчымі раслінамі сталі на Блізкім Усходзе пшаніца, жыта і ячмень, у Паўднёва-Усходняй Азіі — гарох, бабы, рыс і проса.

Цывілізацыі старажытнасці атрымалі магчымасць развівацца, галоўным чынам, дзякуючы вырошчванню раслін, а часам атрымлівалі і назву ад сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культуры — цывілізацыя пшаніцы, жыта, кукурузы.

У гэты ж перыяд былі асвоеныя некаторыя жывёлы: авечкі і козы — каля 10-7 тыс. д.н.э., каровы і свінні — каля 6 тыс. д.н.э., спачатку на Блізкім Усходзе, потым па ўсім Старым Свеце.

Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым шкодным уплывам на навакольнае асяроддзе. У наш час Еўрапейскі Саюз робіць вялікія намаганні для абмежавання забруджвання шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалагічнай палітыкі.

Шкода

Сучасная сельская гаспадарка глабальна нясе вялікую шкоду прыродзе, здароўю чалавека[крыніца?] праз:

і шмат іншага.

Аб’ектыўна, сельская гаспадарка характарызуецца многафункцыянальнасцю.

Этычнасць

Глядзіце Правы жывёл, Бойні, Вегетарыянства, Веганізм

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Сельская гаспадарка