wd wp Пошук:

Барбароў

Барбаро́ў[2] (трансліт.: Barbaroŭ, руск.: Барбаров) — аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Барбароўскага сельсавета.

Насельніцтва 261 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Міхалкі (лінія Калінкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Нароўля. Рачная прыстань.

Барбароў (Бабічы) — даўняе сяло, пазней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны.

Гісторыя

Babica на карце ВКЛ 1613 г. (фрагмент).
Першы пісьмовы ўспамін пра Бабічы датуецца 1509 годам, калі вялікі князь літоўскі і кароль польскі [Жыгімонт Стары](/Жыгімонт_Стары "Жыгімонт Стары") падараваў сяло Аляксандру Багданавічу Гоцкаму «на вечнасць» [[3]](/Барбароў#cite_note-3). У апісанні Мазырскага замка 1552 года сказана, што ў Загальскай нядзелі[[upper-alpha 1]](/Барбароў#cite_note-4) 30 чалавек сяла Бабічы, якое належала князю Збаражскаму, вось ужо 20 гадоў, як перасталі выконваць замкавыя павіннасці[[4]](/Барбароў#cite_note-5). 7 мая 1607 года князь [Януш Збаражскі](/Януш_Збаражскі "Януш Збаражскі"), ваявода брацлаўскі, падаў скаргу ў кіеўскі гродскі суд на панства [Лукаша](/Лукаш_Сапега "Лукаш Сапега") і Зофію з Кмітаў Сапегаў, уладальнікаў Чарнобыльскіх добраў[[upper-alpha 2]](/Барбароў#cite_note-6), за абрабаванне яго бабіцкіх падданых і невыкананне дэкрэту аб пакаранні вінаватых[[5]](/Барбароў#cite_note-7). Паселішча Бабіца прысутнае і на карце [Вялікага Княства Літоўскага](/Вялікае_Княства_Літоўскае "Вялікае Княства Літоўскае") 1613 года.

Назва Барбароў маёнтку і мястэчку Яна Мікалая Аскеркі нададзена ў гонар ягонай жонкі Барбары з Ракіцкіх. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся, Адам Кіркор зазначыў наяўнасць у мястэчку руінаў вялікага замка з вежамі, валамі і равамі[6]. Замест струхлелай у 1779 годзе тут збудавалі новую драўляную на цагляным падмурку Успенскую царкву (згарэла ад удару маланкі ў 1896 годзе).

Мястэчка Барбароў альбо Бабічы на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.
У выніку [другога падзелу Рэчы Паспалітай](/Другі_падзел_Рэчы_Паспалітай "Другі падзел Рэчы Паспалітай") ([1793](/1793 "1793")) Барбароў апынуўся ў складзе [Расійскай імперыі](/Расійская_імперыя "Расійская імперыя"), у [Мазырскім павеце](/Мазырскі_павет_(Расійская_імперыя) "Мазырскі павет (Расійская імперыя)") [Мінскай губерні](/Мінская_губерня "Мінская губерня"). Маёнтак, сканфіскаваны ў стражніка польнага літоўскага [Яна Мікалая Аскеркі](/Ян_Мікалай_Аскерка "Ян Мікалай Аскерка") (1735—1796) за ўдзел у паўстаннні 1794 года, перададзены Якаву Сіверсу, з [1808](/1808 "1808") ва ўладанні Андрэя фон Гольста, у 1826 г. маёнтак канчаткова быў набыты спадчыннікамі [Ігната Тадэвушавіча Горвата](/Ігнат_Тадэвушавіч_Горват "Ігнат Тадэвушавіч Горват") і перайшоў па спадчыне ў валоданне яго сына [Аляксандра Ігнатавіча Горвата](/Аляксандр_Ігнатавіч_Горват "Аляксандр Ігнатавіч Горват") (1796—1888). Станам на [1795](/1795 "1795") у Барбарове было 85 двароў, на [1834](/1834 "1834") — 91 двор. У [1821](/1821 "1821") адкрылася школа для дзяцей сялян. На [1833](/1833 "1833") існавалі карчма, 4 вадзяныя млыны і паромная пераправа. У сярэдзіне [XIX ст.](/XIX_стагоддзе "XIX стагоддзе") на беразе ракі сфарміравалася сядзіба — палац (не захаваўся), флігель і пейзажны парк (5 дзесяцінаў). Мелася капліца. У [1863](/1863 "1863") адкрылася школа, якая размяшчалася ў сялянскай хаце. Праз мястэчка праходзілі гасцінцы з [Міхалкаў](/Міхалкі,_Гомельская_вобласць "Міхалкі, Гомельская вобласць") у [Чарнобыль](/Чарнобыль "Чарнобыль") і [Хойнікі](/Хойнікі "Хойнікі"). Паводле вынікаў перапісу ([1897](/1897 "1897")) — 108 двароў, хлебазапасны магазін, 2 крамы. Побач знаходзіліся аднайменныя фальваркі (16 двароў) і сядзіба з броварам. Акрамя земляробства і сплава лесу жыхары займаліся бандарным рамяством.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Барбароў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Барбароў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2004 тут было 102 гаспадаркі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Планаванне складаецца з простай, бессістэмна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласць, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці, гл.: Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский — Т. 1: Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 189—190.
  2. Ім належаў і бліжэйшы да Бабічаў маёнтак Антонаў на рацэ Славечне, таксама пазначаны на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, гл.: Archiwum domu Sapiehów. T. I. Listy z lat 1575 – 1606. / Opracował dr. A. Prochaska. – Lwów,1892. S. 231, 305, 484 – 486

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt.- Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. С. 339
  4. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 644
  5. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 104
  6. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Литовское и Белорусское Полесье. Репринтное воспроизведение издания 1882 года. — Минск: БЭ, 1993. С. 381
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Барбароў
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Мазырскага раёна
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Горваты
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Барбароўскі сельсавет