Матрыкул (лац.: matricula — спіс) — афiцыйны спiс якога-небудзь саслоўя, установы, унёскаў, даходаў i г.д.[1] (напрыклад, студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў[2]).
Гербавы матрыкул Беларусі — гэта рэестр, у якім захоўваюцца выявы афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, дакументы пра іх прыняцце і рэгістрацыю. Існуе дадатак да матрыкула, у які мусяць дадавацца гістарычныя гербы, што ўжываліся на тэрыторыі Беларусі.
Матрыкул вядзецца з мэтай цэнтралізаванага дзяржаўнага ўліку гербаў, забеспячэння іх адпаведнасці геральдычным правілам і адзіным прынцыпам выкарыстання[3].