wd wp Пошук:

Яўген Канстанцінавіч Анішчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анішчанка.

Яўге́н Канстанці́навіч Ані́шчанка (27 кастрычніка 1955, в. Бранцава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 мая 2021) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Даследаваў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай і іншыя тэмы па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стст. З’яўляецца аўтарам 27 кніг і больш за 400 навуковых артыкулаў[2]. Адзін з арганізатараў ГА «Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў».

Біяграфія

Пасля шасці класаў васьмігадовай школы у вёсцы Бранцава скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (клас жывапісу разам з вядомымі мастакамі Аляксандрам Ісачовым і Андрэем Смаляком)[крыніца?], затым — на выдатна гістарычны факультэт БДУ.

Пасля двухгадовай службы камандзірам узвода ва Узброеных Сілах СССР[крыніца?], працаваў у Мінску настаўнікам у СШ № 43, 73 і 116 (1981—1983)[крыніца?], выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры.

З 1986 года — у Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1991 года — НАН Беларусі): аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік. У 1989 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Земельные отношения в Восточной Белоруссии в кон. XVIII — нач. XIX вв.».

У 2004 года абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай», якая, аднак, не была зацверджана ВАК РБ[3].

19 лютага 2007 года атэстацыйная камісія Інстытута гісторыі прызнала, што Анішчанка не адпавядае пасадзе старшэйшага навуковага супрацоўніка, якую ён займаў: яму было ўказана на адсутнасць рэцэнзій на публікацыі калег і слабую прэзентацыю вынікаў сваіх даследаванняў на навуковых канферэнцыях. На наступны дзень вучоны падаў заяву аб звальненні з Інстытута, таму што па выніках атэстацыі яму не было прапанавана ні выправіць недахопы ў працы, ні перавесціся на іншую пасаду. На думку Анішчанкі, сапраўднай прычынай такога рашэння атэстацыйнай камісіяй у адносінах да яго з’яўляліся тэматыка і вынікі яго даследаванняў[4], якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, адкрытая крытыка з яго боку палітыкі кіраўніцтва Інстытута, накіраванай на ліквідацыю рэшткаў акадэмічных свабод, а таксама яго актыўная грамадзянская і прафесійная пазіцыя[3].

Пасля звальнення Яўген Анішчанка пэўны час працаваў дворнікам (сцвярджаў, што праз грамадскі рэзананс, звязаны з яго звальненнем, яго не бралі нават настаўнікам у школу[5]). Паміж 2007—2009 гг. быў галоўным архівістам і вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у 2010—2013 гг. працаваў выкладчыкам у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва[6]. Станам на 2014 г. працаваў выкладчыкам гісторыі медыцыны на пасадзе дацэнта кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Памёр 16 мая 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[7].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 Спіс супрацоўнікаў кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БДМУ. (рус.)
  3. 1 2 Яўген Анішчанка: «За Каваленем Інстытут гісторыі ператварыўся ў магілу»(недаступная спасылка) — артыкул на сайце газеты «Наша Ніва»
  4. З Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнены вучоны Яўген Анішчанка (рус.)
  5. Гарачка Г. Беспрацоўны гісторык // Беларуская служба Польскага радыё для замежжа. — 01.03.2007
  6. Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник. Мн.: Белорусская наука.2007. С. 14; Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Бибиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука. 2008. С. 111, 371, 386, 391.
  7. Памёр гісторык Яўген Анішчанка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Кандыдаты гістарычных навук
Памерлі 16 мая
Асобы
Нарадзіліся ў 1955 годзе
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Нарадзіліся 27 кастрычніка
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Гісторыкі Беларусі
Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Памерлі ў 2021 годзе
Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Выкладчыкі БДМУ
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»