wd wp Пошук:

Мінская губерня

Мінская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі. Існавала ў складзе Расійскай імперыі ў 17931917, а пазней затым да канца (у 1921) польска-савецкай вайны.

У пачатку XX ст. плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.

Заснаванне адміністрацыі

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 Расійская імперыя атрымала значную частку цэнтральнай тэрыторыі ВКЛ, менавіта з якой і была створана новая губерня — «Мінская губерня» з цэнтрам у Мінску. Афіцыйна губерня як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка была створана ўказам расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ад 23 красавіка 1793. У ходзе адміністрацыйнай рэформы ў Расійскай імперыі указам расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ад 3 мая 1795 Мінская губерня была перайменавана (што датычылася і іншых губерняў імперыі) у Мінскае намесніцтва, а з пачаткам царавання расійскага імператара Паўла І Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана 12 снежня 1796 назад у «Мінскую губерню».

Афіцыйна адміністрацыйныя ўстановы пачалі працаваць з 22 верасня (2 кастрычніка) 1795, а кіраванне стала ажыццяўляцца па прынятым у 1775 у Расійскай імперыі «Устанаўленні кіравання губерняў Усерасійскай імперыі»: у Мінску адкрыліся Мінскае намесніцкае праўленне, судовыя (крымінальная і грамадзянская) палаты, казённая палата, сумленны суд, прыказ грамадскага нагляду, верхні земскі суд, губернскі магістрат і верхняя расправа[крыніца?].

Гісторыя

З 1793 па 1801 Мінская губерня ўваходзіла ў склад Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства (і яго пераемнікаў — Мінскага, Валынскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства і Мінскага, Валынскага і Падольскага ваеннае губернатарства).

У 18011808 Мінская губерня ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832). Пасля не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарства. У 18121815 ўваходзіла ў склад Мінскага ваеннага губернатарства, а пасля зноў не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарства.

З 8 студзеня 1831 па 13 красавіка 1831 — уваходзіла ў склад Віцебскага генерал-губернатарства (1823—1856). 13 красавіка 1831 Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і перайшла (13 красавіка 1831 — 31 ліпеня 1831) пад уладу Галоўнакамандуючага Рэзервовай арміяй, а пасля (31 ліпеня 1831 — 6 кастрычніка 1831) Галоўнакамандуючага Дзеючай арміяй. Паралельна было створана таксама Мінскае часовае ваеннае губернатарства (31 красавіка 1831 — 22 студзеня 1832) для задушэння паўстання 1830—1831 гадоў у Мінскай губерні і далейшага арышта і прыцягнення да следства яго удзельнікаў.

З 1834 па 17 лютага 1856 і з 16 жніўня 1862 па 22 снежня 1870 Мінская губерня ўваходзіла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864), перайменаванага 24 лютага 1864 у Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912). У 1861—1862 і 1863—1864 таксама існавала Мінскае часовае ваеннае губернатарства.

З 7 лістапада 1917 года Мінская губерня ў складзе Заходняй вобласці, мела 9 паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Навагрудскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мінская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Мінская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, часова знаходзілася ў складзе ЛітБел ССР, з ліпеня 1920 — у БССР.

У лютым 1919 утвораны Баранавіцкі павет, 26 красавіка Рэчыцкі павет далучаны да Гомельскай губерні. З 29 жніўня 1919 года ў сувязі з акупацыяй большасці тэрыторыі польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны неакупаваная частка Мінскай губерні — Мазырскі і частка Бабруйскага, Барысаўскага і Ігуменскага паветаў — перададзена ў склад Гомельскай губерні (вернута 10 жніўня 1920 года). 29 ліпеня 1920 года ўтвораны Нясвіжскі павет.

18 сакавіка 1921 года, пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора, губерня перастала існаваць, бо засталася адзінай у складзе БССР (Віленская і Гродзенская губерні амаль цалкам апынуліся ў Польшчы, як і частка тэрыторыі Мінскай губерні). У складзе БССР з Мінскай губерні засталіся тэрыторыі Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, Менскага, Слуцкага паветаў, якія сталі ўваходзіць у БССР непасрэдна.

Паветы

З 1793 па 1843 павятовы склад Мінскай губерні мяняўся некалькі разоў.

Спісы галоўных чыноўнікаў

Адукацыя

23 красавіка 1913 года мінскі губернатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб вучыць рэлігіі беларускамоўных дзяцей толькі на рускай мове.[1]

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў заходніх губернях была знятая забарона польскамоўнай асветы. У школьным годзе 1917/1918 у Мінскай губерні зявіліся 243 польскамоўныя школы, у тым ліку сярэднія ў Койданове і Нясвіжы. Паводле афіцыйных звестак у іх навучалася 11 199 дзяцей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губерні. Па-за Мінскам адукацыя на польскай мове асабліва развівалася у паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]

Земскае самакіраванне (1911)

Артыкул «Земствы на Літве» пра мінскае, віцебскае і магілёўскае губернскія земствы ў варшаўскай газеце «Świat» (№ 11, 1912 г.) — з фатаграфіямі Эдварда Вайніловіча, Рамана Скірмунта, Юзафа Свянціцкага, Станіслава Хржанстоўскага, мінскага губернскага маршалка Аляксандра Далгаво-Сабурава і іншых членаў мінскага земства

Па прычыне Студзеньскага паўстання 1863—1864 гг., у Мінскай губерні (як і ў іншых губернях Заходняга края) не былі ўведзены земствы (земскае самакіраванне) у 1860-х гг. Толькі ў 1911 г. былі уведзены земствы ў 6 губернях Заходняга края(руск.) бел., у тым ліку і ў Мінскай губерні.

У 1914—1915 гг. выдаваўся часопіс «Вестник Минского губернского земства».

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 33.
  2. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 46.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Мінская губерня
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Гісторыя Беларусі (1795—1918)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц