wd wp Пошук:

Асфальт

Будаўніцтва асфальтавай дарогі ў Афганістане
**Асфальт** (ад [грэч.](/Грэчаская_мова "Грэчаская мова"): άσφαλτος- горная смала) — сумесь бітумаў (60-75% у прыродным з мінеральнымі матэрыяламі: жвірам і [пяском](/Пясок "Пясок"); 13-60% у штучным з (друзам або жвірам, пяском і мінеральным парашком). Ужываюць для пакрыццяў на аўтамабільных дарогах, як дахавы, гідра-і электраізаляцыйныя матэрыял, для падрыхтоўкі абкітовак, клеяў, лакаў і інш.

Асфальт можа быць прыроднага і штучнага паходжання. Часта словам асфальт называюць асфальтабетон - штучны каменны матэрыял, які атрымліваецца ў выніку ўшчыльненні асфальтабетонных сумесяў. Класічны асфальтабетон складаецца з друзу, пяску, мінеральнага парашка (філёр) і бітумнага звязальнага (бітум, палімерна-бітумнага звязальнага; раней выкарыстоўваўся дзёгаць, аднак, з’яўляючыся вельмі неэкалагічным, ён у цяперашні час не ўжываецца).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Каўстабіяліты
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Дарогі
Катэгорыя·Нафтапрадукты