wd wp Пошук:

Тэлефонны план нумарацыі Беларусі

Беларусь пачала выкрыстоўваць уласны тэлефонны код 375 у 1995 г. План нумарацыі быў атрыманы ў спадчыну ад СССР і застаецца амаль нязменным.

Геаграфічныя коды захаваліся, але былі скарочаны на першую лічбу 0, напр. код Брэсцкай вобласці 016 змяніўся на 16. Для выхаду на міжгародную АТС, як і раней, выкарыстоўваецца 8. Пры гэтым пры званках унутры краіны пасля 8 дабаўляецца 0, такім чынам, парадак набору міжгародных нумароў практычна не змянілся. У 2003 г. быў адменены скарочаны парадак унутрыабласных выклікаў, калі замест 80xxyynnnnn магчыма было набіраць 82yynnnnn (xx — код вобласці, yy — код раёна, nnnnn — мясцовы нумар).

Парадак міжнародных выклікаў застаўся нязменным.

Парадак набору

Каб зрабіць немясцовы выклік, патрэбна набраць 8, дачакацца гудка (за выключэннем лічбавых АТС), потым 0 для званкоў у іншыя гарады краіны і на мабільныя тэлефоны (за выключэннем нумароў спецыяльных сэрвісаў), або 10 для міжнародных званкоў.

Геаграфічныя коды

Код зоны складаецца з дзвюх лічбаў, потым ідзе код населенага пункта з 1 або 2 лічбаў, потым мясцовы нумар тэлефона. Для Мінска і Мінскага раёна код горада адсутнічае (+375 17 xxx-xx-xx).

15 — Гродзенская вобласць

16 — Брэсцкая вобласць

17 — Мінская вобласць

21 — Віцебская вобласць

22 — Магілёўская вобласць

23 — Гомельская вобласць

Нумарацыя ISDN

Сетка ISDN — лічбавая сетка з інтегральным абслугоўваннем (ЛСІА) — сетка, якая забяспечвае поўнасцю лічбавыя з’яднанні паміж канцавымі прыладамі для падтрымкі шэрагу галасавых і інфармацыйных паслуг.

Негеаграфічныя тэлефонныя коды

Пры набіранні нумароў у сетках мабільнай сувязі дзейнічаюць тыя ж правілы, як і ў сетках фіксаванай сувязі. У дадатак да гэтага:

Мабільная сувязь

Коды 6xx, 8xx, 9xx

Кароткія нумары экстраных службаў

Пераход да новага плану нумарацыі

У 2007 г. пачаўся пераход да міжнароднага стандарту плана нумарацыі, які дзейнічае ў большасці еўрапейскіх краін. У рамках гэтага пераходу з 31 сакавіка 2007 г. былі зменены ўсе кароткія нумары. Раней яны складаліся з 2 або 3 лічбаў і пачыналіся на 0, цяпер усе кароткія нумары складаюцца з 3 лічбаў і пачынаюцца на 1.

Чакалася, што ў другой палове 2009 г. будзе ўведзены прэфікс міжгароднай сувязі 0 (замест 80) і міжнароднай сувязі 00 (замест 810) Архівавана 13 сакавіка 2008.. У сакавіку 2010 такая магчымасць з’явілася ў абанентаў тэлекам-правайдара А1[1].

Спасылкі

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2006 г. №787 «Аб зацверджанні сістэмы і плана нумарацыі сеткі электрасувязі агульнага карыстання» Архівавана 18 лістапада 2011.

Белтэлекам

Тэлефонныя коды Беларусi

МТС — абанентам Архівавана 28 верасня 2007.

VELCOM GSM для абанента Архівавана 27 верасня 2007.

  1. Изменились правила набора телефонных номеров для абонентов velcom(руск.)  (недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2010. Праверана 17 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэлефонныя планы нумарацыі
Катэгорыя·Спісы кодаў
Катэгорыя·Сувязь у Беларусі