Валерый Канстанцінавіч Акуліч (нар. 1940) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі механізмаў, машын і аўтаматычных ліній. Кандыдат тэхнічных навук (1970), дацэнт (1976).
Яўген Барысавіч Лажэчнікаў (1932—2009) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудаўнічага абсталявання і тэхналогіі, парашковай металургіі, апрацоўкі металаў ціскам.
Франя Міхайлаўна Літвінка (нар. 1941) — беларускі мовазнавец, педагог, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства, тэорыі і методыкі навучання рускай мове.
Арцём Лобач (нар. 1987) — беларускі кінарэжысёр, кліпмэйкер, аўтар музычных кліпаў, дакументальных фільмаў.