wd wp Пошук:

Леанід Пятровіч Козік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козік. Леанід Пятровіч Козік (нар. 1948, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларусі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі (1994), кандыдат эканамічных навук (1997)[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995) і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання (2004—2008), 3-і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2002—2014)[1].

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 19 Барысава. Затым служыў у савецкім войску. Пасля працаваў токарам(англ.) бел. на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ). У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976—1977 гадах працаваў памочнікам пракурора Барысава. У 1978—1984 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта БАТЭ. Скончыў аспірантуру Вышэйшай школы прафсаюзнага руху(руск.) бел. імя Мікалая Шверніка (Масква, РСФСР). У 1985—1992 гадах працаваў кіраўніком Барысаўскай швейнай фабрыкі. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі[2].

З мая 1990 года па май 1995 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, дзе быў старшынёй Камісіі па эканамічнай рэформе. З 15 красавіка па 15 мая 1994 года спрабаваў сабраць подпісы для вылучэння на 1-я ў Беларусі прэзідэнцкія выбары. У 1995—1998 гадах быў паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Міжнародным эканамічным камітэце Садружнасці незалежных дзяржаў. У 1996—1999 гадах быў членам Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расіі. У 1997 годзе ў Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Арганізацыйна-метадалагічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграм: на прыкладзе праграм эканамічнай інтэграцыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь»[3]. З лютага 1998 года па верасень 2001 года — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2]. З верасня 2001 года па ліпень 2002 года быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2014 гадах быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 10 верасня 2004 года, за месяц да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму датычна абрання прэзідэнта, падпісаў у якасці член Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў «Зварот да грамадзян Беларусі» з заклікам да падтрымкі А.Лукашэнкі на рэферэндуме[4]. З кастрычніка 2004 года па верасень 2008 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання ад Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 78[5]. У Палаце прадстаўнікоў быў сябрам Пастаяннай камісіі па бюджэце.

Зноскі

  1. 1 2 Таццяна Каравянкова. Леанід Козік падаў заяву аб звальненні з пасады старшыні ФПБ(нявызн.), БелаПАН (25 верасня 2014). Праверана 12 лістапада 2014.
  2. 1 2 3 Козік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 377. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Леанід Козік Арганізацыйна-метадалагічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграм: на прыкладзе праграм эканамічнай інтэграцыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь(руск.) . Навуковая электронная бібліятэка дысертацыяў (Пецярбург) (5 лістапада 2015). Праверана 12 лістапада 2014.
  4. Леанід Козік,…. Зварот членаў Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў да грамадзян Беларусі // Звязда : газета. — 10 верасня 2004. — № 215-216. — ISSN 1990-763x.
  5. Уладзімір Васількоў, БелТА. Супрацоўніцтва з Беларуссю ніколі не супярэчыла нацыянальным інтарэсам Расіі // Звязда : газета. — 27 студзеня 2007. — № 18 (25883). — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)