wd wp Пошук:

Аляксей Анатолевіч Бага

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бага. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Бага (нар. 4 лютага 1981, Барысаў, Беларуская ССР, СССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Малодшы брат, Дзмітрый Бага, таксама футбаліст.

Гульнявая кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мiнск). Першы трэнер — Мікалай Мікалаевич Ядалаў. Дэбют у прафесійным футболе Аляксея адбыўся ў жніўні 1998 года ў складзе БАТЭ ў родным Барысаве ў гульні супраць мазырскай «Славіі». Бага выйшаў на замену замест Леаніда Лагуна, а каманда выйграла 2:0[2].

У наступным сезоне ён правёў толькі адну гульню, у сезоне 2000 — 13, а ў сезоне 2001 — ужо 25. Так паступова Бага стаў іграком асноўнага складу БАТЭ. У Барысаве Аляксей выступаў да 2006 года. У складзе БАТЭ выйграваў чемпiёнскі тытул у 2002 годзе, сярэбраныя медалі чэмпіянатаў 2000, 2003 і 2004, а таксама бронзавы медаль першынства 2001 года. Тройчы — у 2002, 2003 і 2004 гадах — уваходзіў у спіс найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. Быў капітанам маладзежнай (U-21) зборнай Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла на чэмпіянаце Еўропы ў 2004 годзе.

У 2007 годзе перайшоў в латвійскую «Даўгаву» з Даўгаўпілса, але ў 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў у брэсцкім «Дынама». З-за частых пашкоджанняў вырашыў скончыць кар’еру футбаліста і стаць трэнерам. Усяго на рахунку абаронцы 176 гульняў, 17 галоў і 5 галявых перадач у беларускай Вышэйшай Лізе.

Трэнерская кар’ера

У 2004 годзе Аляксей, які ў той час яшчэ быў іграком, паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер по футболе» і атрымаў права на трэнерскую дзейнасць. З 2011 года працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ. У 2012—2013 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі, дапамагаючы Аляксею Вяргеенку[3].

У 2018 годзе навучаўся на трэнерскую катэгорыю УЕФА PRO[4], у студзені 2019 года атрымаў ліцэнзію катэгорыі PRO[5].

2018 год пачаў у якасці старшага трэнера БАТЭ. Пасля таго, як Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера[6], прайграўшы гульні за Суперкубак і Кубак Беларусі брэсцкаму «Дынама», быў пастаўлены выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды[7].

Першая гульня пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалася паспяховай. БАТЭ выйграў прынцыповы матч супраць «Гомеля» з лікам 3:0, прадэманстраваўшы даволі атакуючы футбол[8]. На прэс-канференцыі пасля сустрэчы Бага адзначыў: “Я магу сказаць, што нам патрэбны баланс, тры добрых забіўных форварда ці яшчэ што-небудзь. Але мне патрэбны футбол, пасля якога мы з Андрэем Вашкевічам дададзім тры ачкі ў графу «ачкі»[9].

Аляксей Анатолевіч вярнуў каманду на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі і вывеў яе ў групавы этап Лігі Еўропы. Пасля гэтага ён з «выконваючага абавязкі» стаў паўнапраўным трэнерам БАТЭ[10]. За першыя сто дзён на пасадзе галоўнага трэнера каманда згуляла 16 гульняў (10 перамог, 4 нічыіх і 2 паразы з розніцай галоў 25-16 [11].

4 лістапада на «Барысаў-Арэне» БАТЭ перамог «Нёман» 1:0[12] і заваяваў 15-ы тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для Багі ён стаў першым у якасці галоўнага трэнера. «Мы стрымалі слова і зрабілі тое, аб чым марыў Анатоль Капскі» — сказаў Бага пасля гульні[13].

У сезоне 2019 БАТЭ не выйграў аніводнага трафея, саступіўшы ў Суперкубку і чвэрцьфінале Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце барысаўскі клуб стаў другім, прапусціўшы наперад брэсцкае «Дынама». У снежні 2019 года Бага па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[14].

Пасля зыходу з БАТЭ меў некалькі варыянтаў працягу трэнерскай кар’еры, у выніку ў студзені 2020 года стаў галоўным трэнерам вільнюскага «Жальгірыса»[15]. Упершыню за чатыры гады прывёў клуб да чэмпіёнства. У снежні 2020 года пакінуў «Жальгірыс»[16].

У студзені 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера казахстанскага «Актабэ»[17], аднак ужо ў маі пасля шэрагу няўдалых матчаў пакінуў пасаду[18]. У верасні 2021 года ўзначаліў салігорскі «Шахцёр»[19], які прывёў да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона ў снежні 2021 года пакінуў салігорскі клуб[20].

30 снежня 2021 года было абвешчана аб прызначэнні Багі галоўным трэнерам азербайджанскага «Сумгаіта»[21]. Па выніках сезона 2021/22 клуб захаваў месца ў элітным дывізіёне, але сезон 2022/23 пачаў няўдала, пасля сямі матчаў маючы 3 ачкі і займаючы перадапошняе месца. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Сумгаіт»[22].

Зноскі

  1. Aleksey Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 29.08.1998. БАТЭ — Славія — 2-0 Архівавана 30 лістапада 2020.
  3. Алексей Вергеенко пройдет стажировку в БАТЭ
  4. В рамках обучения на тренерскую лицензию PRO Архівавана 20 ліпеня 2017.
  5. Бага получил лицензию категории PRO
  6. БАТЭ назвал причины увольнения главного тренера
  7. Алексей Бага назначен исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ Архівавана 20 чэрвеня 2018.
  8. БАТЭ — Гомель — 3:0 Архівавана 5 лістапада 2018.
  9. Бага начал с победы
  10. Алексей Бага утвержден главным тренером белорусского БАТЭ
  11. 100 дзён Аляксея Багі Архівавана 5 лістапада 2018.
  12. БАТЭ — Нёман — 1-0 Архівавана 5 лістапада 2018.
  13. Бага: сдержали слово Архівавана 5 лістапада 2018.
  14. Официально: Алексей Бага покинул пост главного тренера БАТЭ
  15. Официально: Алексей Бага — главный тренер вильнюсского «Жальгириса»
  16. Официально: Алексей Бага ушел из “Жальгириса”
  17. Алексей Бага - главный тренер “Актобе”
  18. “Премьер-лига не прощает”. Алексей Бага покинул “Актобе”
  19. “Шахтер” объявил о назначении Алексея Баги на пост главного тренера
  20. “Я решил, что так будет лучше”. Алексей Бага покинул “Шахтер”
  21. Алексей Бага возглавил азербайджанский “Сумгаит”
  22. “Сумгаит” расстался с Алексеем Багой

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Актабэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК БАТЭ
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс
Катэгорыя·Трэнеры ФК Сумгаіт
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Жальгірыс Вільнюс
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы