wd wp Пошук:

Уладзімір Ігаравіч Архангельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Архангельскі. Уладзімір Ігаравіч Арха́нгельскі (29 чэрвеня 1967, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1986 годзе архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, у 1994 годзе архітэктурны факультэт БДПА па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Г. У. Палянская, А. М. Калантай). У 19941998 гадах працаваў у «Творчай майстэрні архітэктара Тарноўскага У. М.», з 1998 года ў інстытуце «Мінскпраект»[1].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1997 года, членскі білет № 513[1].

Творчасць

Асноўныя працы: 12-павярховы жылы дом у квартале вул. МаякоўскагаДзянісаўская ў г. Мінску (20002003, у сааўтарстве з В. Руцкім); рэканструкцыя комплексу гасцініцы «Мінск» (20012002, у складзе аўтарскага калектыва пад кіраўніцтвам архітэктара В. Руцкога); комплекс будынкаў Нацыянальнага банка Беларусі (2-я чарга будаўніцтва — прыбудова; 20012002, у суааўтарстве з В. Руцкім, А. Грышанам); рэканструкцыя будынка з надбудовай мансарднага паверху пад адміністрацыйны па вул. Беларуская, 4 (20022003, у сааўтарстве з В. Руцкім, В. Л. Архангельскай); лыжна-ролеравая траса па пр. Пераможцаў (20002004, у складзе аўтарскага калектыва пад кіраўніцтвам архітэктара В. Руцкога); крыты футбольны манеж па пр. Пераможцаў (20012002) і спартыўна-аздараўленчы цэнтр у яго складзе (20022004, абодва ў складзе аўтарскага калектыва пад кіраўніцтвам архітэктара М. Л. Гаўхфельда); універсальны спартыўны цэнтр ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (20052007, у сааўтарстве В. І. Цішкевічам, А. Лышчанка-Якубоўскай, Ж. Кавалеўскай, І. Яцына, А. С. Кобрусевым); шматпавярховы жылы дом № 2 па ў квартале вул. Янкоўскага — вул. Гарэцкага (20082011, у сааўтарстве В. І. Цішкевічам, Ж. Кавалеўскай, І. Яцына, А. С. Кобрусевым); інтэрнаты маласямейнага тыпу ў квартале вуліц Гарэцкага, Шаранговіча, лесапарк «Мядзведзіна» (2009—2010, А. Лышчанка-Якубоўскай, Ж. Кавалеўскай, А. С. Кобрусева); шматфункцыянальныя спартыўныя комплексы ў Ашгабадзе (эскізныя праекты; 20092010, у сааўтарстве В. І. Цішкевічам); рэканструкцыя комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» ў Мінску, шматузроўневы паркінг з гандлёвым цэнтрам па вул. Кірава (20102011, у сааўтарстве В. І. Цішкевічам, А. Лышчанка-Якубоўскай, Ж. Кавалеўскай, А. С. Кобрусевым); рэканструкцыя будынка клуба па вул. Казлова, 17 для размяшчэння Палаца культуры будаўнікоў г. Мінска (20082011, у сааўтарстве В. І. Цішкевічам, Ж. Кавалеўскай, А. С. Кобрусевым); Палац Незалежнасці у граніцах вул. Арлоўская — пр. Пераможцаў — р. Свіслач (2011—2013, у сааўтарстве з А. А. Вараб’ёвым (эскізнае рашэнне), В. Д. Нікіціным (эскізнае рашэнне), А. Лышчанка-Якубоўскай, І. Яцына, Ж. Кавалеўскай, А. С. Кобрусевым, Я. А. Шкрэдам, А. Я. Усавай, К. А. Маўшуком, Т. Яўсеевай, А. А. Хадзяковым)[1], будынак Вярхоўнага Суда Беларусі па вул. Арлоўскай[2].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам 2-й ступені XII Міжнароднага агляду-конкурсу на лепшы праект (пабудову) года па раздзеле «Пабудова» за праект «Футбольны манеж у г. Мінску» (Масква 2005), дыпломам лаўрэата прэміі «Гран-пры» VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры аўтарскаму калектыву за пабудову «Універсальны спартыўна-відовішчны і аздараўленчы цэнтр на пр. Пераможцаў» у г. Мінску (Мінск 2005)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Архангельский Владимир Игоревич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Фасад из стекла и камня, статуя Фемиды в холле. Каким будет новое здание Верховного Суда Архівавана 29 верасня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ