wd wp Пошук:

Альберт Фёдаравіч Трафімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трафімаў. Альберт Фёдаравіч Трафімаў (нар. 30 верасня 1954, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1991).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).

З 1963 года галоўны ветурач эксперыментальнай базы «Зарэчча» Смалявіцкага раёна. З 1975 года малодшы, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1988 года загадчык аддзела, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2006 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне ветэрынарнай санітарыі, заагігіены і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Выканаў асноўныя работы па тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэм і спосабаў ўтрымання жывёл на фермах і комплексах, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку. Распрацаваў параметры рэканструкцыі малочна-таварных ферм, нормы тэхналагічнага праектавання для будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Адзін з аўтараў Рэспубліканскай комплекснай праграмы павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака, праграмы па комплекснай ацэнцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоўлі з мэтай яе аптымізацыі, зніжэння сабекошту вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, праграмы па адпрацоўцы сістэмы безпрывязнага ўтрымання жывёл і даеннем у даільнай зале, праграмы гігіенічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне экалагічнага ціску на навакольнае асяроддзе.

Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ТРАФІМАЎ Альберт Федаравіч
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны