wd wp Пошук:

Пінская вобласць

Пінская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гг. Утвораная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.

Гісторыя

У склад новастворанай Пінскай вобласці ўвайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 года паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і Целяханскі[2][3].

Выдавалася абласная газета «Палеская праўда», 11 раённых і 12 палітаддзельных газет[1].

8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідаваная і раёны перададзеныя ў Брэсцкую вобласць.

Кіраўніцтва

Старшынямі выканаўчага камітэта Пінскага абласнога савета былі:

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. http://karta.brestobl.com/16pinsk/128.html
  4. Пастанова Бюро ЦК КП(б)Б № 168/9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Пінска
Катэгорыя·З’явіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Былыя вобласці Беларусі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак