wd wp Пошук:

Георгій Паўлавіч Гурыновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурыновіч. Георгій Паўлавіч Гурыновіч (26 красавіка 1933, Барысаў, Мінская вобласць — 26 лютага 1994) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1959 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, з 1965 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, у 1992—1994 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1963 года вёў выкладчыцкую працу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1992—1994 гадах галоўны рэдактар ​​"Часопіса прыкладной спектраскапіі".

Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапрацэсаў у шматамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэнні светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў.

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вынаходнікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ