wd wp Пошук:

Павел Дзмітрыевіч Пашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Пашэвіч (нар. 4 чэрвеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Энергетык-БДУ» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Клубная кар’ера

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2018 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У пачатку 2021 года, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сезона ў складзе БАТЭ, а ў сакавіку быў арандаваны «Гомелем»[4], аднак не полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2021 года быў пераведзены ў дзяржынскі «Арсенал»[5], дзе трывала з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[6].

У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

1 чэрвеня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльБАТЭБеларусь270
2019дубльБАТЭБеларусь251
2020 (1)дубльБАТЭБеларусь142
2020 (2)Д1ГарадзеяБеларусь20
2021 (1)Д1ГомельБеларусь30
2021 (2)Д2АрсеналБеларусь180

Зноскі

  1. 1 2 https://energetikbgu.by/player/павел-пашевич/
  2. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_pashevich/
  3. “Городея” арендовала защитника БАТЭ
  4. “Гомель” арендовал у БАТЭ 19-летнего полузащитника
  5. “Арсенал” подписал Павла Пашевича
  6. Молош возглавил жодинское “Торпедо”
  7. Пашевич на правах аренды перешел из БАТЭ в “Энергетик-БГУ”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных