wd wp Пошук:

Рахіль Эфраімаўна Мазо

Рахіль Эфраімаўна Мазо́[1] (6 лютага 1910, Барысаў — 5 студзеня 2000[2], Мінск) — вучоны, урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Барысаў (сучасны раённы цэнтр у Мінскай вобласці Беларусі). У 1931 годзе скончыла педагагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працавала ў Мінску, у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства. Не пакідаючы працу паступіла на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыла ў 1940 годзе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Саратаў дзе спачатку працавала ўчастковым педыятрам, потым урачом, начальнікам аддзялення эвакашпіталя ў горадзе Уфа, у 1943—1944 гг. — урачом у вайсковай частцы. Пасля вызвалення ад захопнікаў вярнулася ў Мінск і да 1946 года працавала ардынатарам, загадчыкам дзіцячага аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы. У 1946 годзе паступіла ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР, якую скончыла ў 1949 годзе. Працавала на кафедры педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў асістэнтам, з 1956 г. — дацэнт, з 1966 г. — прафесар, у 1969—1980 гг. — загадчык кафедры.

Памерла Р. Э. Мазо 5 студзеня 2000 г. пахавана на Усходніх (Маскоўскіх могілках) Мінска[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Р. Э. Мазо з’яўляецца заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі, аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. У 1964 годзе ёй прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук за навуковы даклад па манаграфіі «Инструментальные методы исследования в педиатрии». Была членам праўлення Усесаюзнага таварыства рэўматолагаў, Беларускага навуковага таварыства дзіцячых ўрачоў, старшынёй метадычнай камісіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[2].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. 1 2 3 4 Мазо Рахиль Эфраимовна (руск.)  // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Педыятры СССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага