wd wp Пошук:

Залман Давідавіч Гільман

Залман Давыдавіч Гільман (нар. 17 лістапада 1929, Барысаў, Мінская вобласць) — навуковец у галіне сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці асобная заатэхнія. Доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1978), ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2011). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева ў 1952 годзе. З мая 1952 года да кастрычніка 1958 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Ульянаўскай абласной доследнай станцыі жывёлагадоўлі, у 1959—1965 гадах — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Яраслаўскай доследнай станцыі Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі СССР (ВІЖ), у 1966—1985 — загадчыкам аддзела свінагадоўлі і тэхналогіі вытворчасці свініны Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (БелНДІЖ), у 1986—2004 — загадчыкам кафедры асобнай заатэхніі Гродзенскага дзяржаўнага сельгасінстытута (пазней Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт), з 2004 — начальнік навукова-тэхналагічнага аддзела беларускага сельскагаспадарчага ЗАТ «Консул».

Навуковая дзейнасць

Кіраваў навукова-даследчай работай 30 аспірантаў і 2-х дактарантаў.

Працяглы час быў членам бюро Праблемнага Савета па навукова-даследчай рабоце ў галіне жывёлагадоўлі пры Прэзідыуме Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук СССР (УАСГНІЛ), старшынёй камісіі па якасці свініны таго ж Савета; старшынёй Савета па рабоце з пародамі свіней Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні Усесаюзнага Савета СССР па рабоце з пародамі свіней, намеснікам старшыні Навукова-тэхнічнага Савета па тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі Рэспублікі Беларусь; членам Навукова-тэхнічнага Савета МСГ СССР, членам міждзяржаўнага ВНУсаўскага Савета па даследаваннях у свінагадоўлі краін СНД, навуковых саветаў па абароне дысертацый пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (БелНДІЖ) і Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (ГСГІ), рэдкалегіі часопісаў «Свиноводство» (СССР), «Труды БелНИИЖ» і «Труды ГСХИ».

Браў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні Дзяржаўных праграм развіцця жывёлагадоўлі, інструкцый, рэкамендацый і настаўленняў па далейшым развіцці гэтай галіны сельскай гаспадаркі і павышэнні яе эфектыўнасці, а таксама ў педагагічнай, грамадска-выхаваўчай рабоце у вышэйшых навучальных установах і культурна-асветнай дзейнасці, спрыялай прыязнаму суіснаванню і супрацоўніцтву краін і народаў.

Бібліяграфія

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў для ВНУ і тэхнікумаў, даведнікаў, зборнікаў навуковых распрацовак, навукова-папулярных брашур.

Абагульнены даследаванні аўтара, досвед перадавых гаспадарак і літаратурныя дадзеныя па пытаннях вызначэння і далейшага павышэння мясной прадукцыйнасці свіней высокаэфектыўнымі селекцыйнымі і тэхналагічнымі метадамі. Разлічана на заатэхнікаў гаспадарак, супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў, выкладчыкаў ВНУ і тэхнікумаў.

У навукова-папулярным выкладзе абагульнены перадавы досвед эканамічна эфектыўнай вытворчасці мяса свіней і птушкі з выкарыстаннем найноўшых навукова-тэхналагічных распрацовак. Разлічана на работнікаў вытворчых прадпрыемстваў, выкладчыкаў і навучэнцаў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, выкладчыкаў грамадскіх арганізацый і іх слухачоў.

Разглядаюцца магчымасці далейшага павышэння прадукцыйнасці свіней у працэсе індустрыялізацыі свінагадоўлі, прагрэсіўныя метады племянной работы, узнаўлення статка, гадавання і рацыянальнага выкарыстанне свінаматак на наяўных, рэканструяваных і будаваных свінакомплексах. Разлічана на работнікаў жывёлагадоўлі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і устаноў.

На вялікім фактычна матэрыяле ў навукова-папулярным выкладзе абагульнены досвед укаранення прамысловых метадаў вытворчасці свініны на сярэдніх і невялікіх свінафермах. Разлічана на работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, выкладчыкаў і навучэнцаў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, выкладчыкаў грамадскіх арганізацый і іх слухачоў.

Разлічаны на аператараў ферм і комплексаў, кіраўнікоў і спецыялістаў свінагадоўчых прадпрыемстваў.

Абагульнены перадавы досвед праектавання, рэканструкцыі і комплекснай механізацыі свінагадоўчых прадпрыемстваў; племянной работы і ўзнаўлення статка, тэхналогіі трымання і кармлення жывёл, ветэрынарнай работы, арганізацыі і аплаты працы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ферм і комплексаў. Разлічана на кіраўнікоў і спецыялістаў свінагадоўчых прадпрыемстваў і ўстаноў.

Падрыхтавана адпаведна праграме па спецыяльнасці заатэхнія з улікам найноўшых дасягненняў навукі і досведу перадавых гаспадарак. Уключаны сшытак для лабараторна-практычных заняткаў. Дапушчана і рэкамендавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі для выкарыстання як падручнік.

Падрыхтавана адпаведна праграме навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ, дапушчана і рэкамендавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі для выкарыстання як падручнік.

Пададзена малавядомая карысная інфармацыя пра біялагічныя асаблівасці, гаспадарча карысныя прыкметы і паводніцкія рэакцыі свіней. Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Зборнік публіцыстычных выступленняў і апавяданняў вядомых інтэлектуалаў пра яўрэяў, неабходнасць садзейнічання іх плённага супрацоўніцтва з іншымі народамі і процідзеяння антысемітызму. (З. Д. Гільман складальнік і суаўтар)

Вынаходніцтвы

Мае аўтарскія пасведчанні на 14 вынаходніцтваў, у тым ліку на дзве пароды (Беларуская буйная белая — аўтарскае пасведчанне № 47511, Беларуская чорна-стракатая — аўтарскае пасведчанне № 2041) і тры унутрыпародныя тыпы свіней Буйной Белай пароды (БКБ-1 — аўтарскае пасведчанне № 2032, Мінскі — аўтарскае пасведчанне № 5243, Віцебскі — аўтарскае пасведчанне № 5242).

Беларуская буйная белая парода зацверджана Дзяржаўнай камісіяй Расійскай Федэрацыі па выпрабаванні і ахове селекцыйных дасягненняў 28.11.2007 г. і зарэгістравана ў Дзяржаўным рэестры ахоўных селекцыйных дасягненняў Беларусі.

Унутрыпародны тып свіней БКБ-1 зацверджаны Дзяржаўным камітэтам СССР па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў і зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры селекцыйных дасягненняў СССР 21.04.1976 г.

Унутрыпародныя тыпы Мінскі і Віцебскі зацверджаны Дзяржаўным камітэтам СССР па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў 01.10.1990 г. і зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры селекцыйных дасягненняў СССР 01.03.1991 г.

Беларуская чорна-стракатая парода зацверджана Міністэрствам сельскай гаспадаркі СССР 25.11.1976 г. і зарэгістравана Камітэтам па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў пры Савеце Міністраў СССР у Дзяржаўным рэестры селекцыйных дасягненняў СССР.

Жывелы гэтых парод і унутрыпародных тыпаў выкарыстоўваліся ў Беларусі для вытворчасці больш за 80 % свініны і эскпартаваліся ў іншыя краіны.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. СПОСОБ ВЫРАЩИВАНИЯ МАТОК ДЛЯ ПОЛУЧЕНИЯ РАЗОВЫХ ОПОРОСОВ — Патент РФ 2050131(недаступная спасылка)
  2. СПОСОБ ВЫРАЩИВАНИЯ СВИНОК НА УБОЙ — Патент РФ 2050129(недаступная спасылка)
  3. Способ выращивания свинок. Авторское свидетельство СССР 1477348
  4. Способ получения сухого продукта из молочной сыворотки «провилакт» (его варианты) — Авторское свидетельство СССР 23.10.1987 — SU 1073912 | База патентов СССР
  5. Устройство для выявления охоты у свиноматок — Авторское свидетельство СССР 30.07.1982 — SU 946537 | База патентов СССР
  6. Устройство для прижизненного определения толщины шпика у свиней. Авторское свидетельство СССР 337105

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці савецкай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»