wd wp Пошук:

Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піваварчык. Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык (нар. 12 жніўня 1962, Барысаў) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2009).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадзішчы 10-13 ст. Беларускага Панямоння» (1994), доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Беларусі (1772—1941 гг.)» (2009). Загадчык кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ. У 2009 г. Мінкультам РБ прызначаны навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (1940—1941 гг.) у зоне Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».

Кірункі навуковай дзейнасці: сярэднявечная археалогія і гісторыя, гісторыя фартыфікацыі, ваенная археалогія і гісторыя Беларусі, гісторыя народаў Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Усходняй Еўропы. Удзельнік 120 навуковых канферэнцый у Беларусі, Літве, Украіне, Расіі, Польшчы. Аўтар каля 150 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў