wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (17 красавіка 1988) — беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор’я (436 кг).

Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.

У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар’еру.

У 2017 прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі за чарговае п’янае кіраванне.

У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар’еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі. Пасля Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі (Тайланд), выйграўшы срэбра ў шматбор’і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях. Ён быў прызнаны найлепшым спартсменам 2019 года ў Беларусі па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»[1][2].

Зноскі

  1. sportpanorama.by
  2. /zviazda.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Барысава
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года