wd wp Пошук:

Барысаў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барысаў (значэнні). Бары́саў[2] (трансліт.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на рацэ Бярэзіне. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 143 287 чал. (2017)[3].

Герб і сцяг

Асноўны артыкул: Герб Барысава Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на траве сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дахам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіць Святы Пётр з двума ключамі ў руцэ.

Сцяг: прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: чырвонай, у адну чвэрць шырыні, белай (сярэбранай), у дзве чвэрці і зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.

Вядомы гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Галоўнай фігурай герба з’яўляецца Пётр, святы і апостал, рыбак, кіраўнік дванадцаці апосталаў і адзін з найбліжэйшых сябраў Ісуса. У хрысціянскім мастацтве Пятра часта адлюстроўвалі з двума ключамі ад Раю, якія ён атрымаў ад Хрыста.

Сучасны герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2000 г. № 41.

Сучасны герб адрозніваецца ад гістарычнага. Так, на гістарычным гербе брама адчыненая, на сучасным брама ў Рай зачыненая.

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў, узнік на пачатку XII ст., паводле В. Тацішчава заснаваны ў 1102 годзе полацкім князем Барысам Усяславічам. Таксама ёсць неверагодныя звесткі пра заснаванне ў 1032 годзе вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася (паводле Г. Штыхава) на левым беразе ракі Бярэзіны. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127 годам.

Верагодна, у 1-й палове XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца (цяпер гарадзішча ў в. Старабарысаў) на новае, за 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Новы драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста (цяпер тут па вул. Гогаля знаходзіцца жылы сектар, станцыя юнатаў, медвыцвярэзвальнік).

У канцы XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 годзе выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.

Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 (Гл. таксама Аблога Барысава).

У 1563 г. Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 15631569 гг. цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 г. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр павета. У 1796 г. атрымаў новы герб (стары герб пад расійскім арлом). У той жа час горад быў прададзены Радзівіламі Клецкай ардынацыі расійскаму скарбу. Рэзідэнцыя Радзівілаў была перанесена ў раён вёскі Барысаў Стары (зараз вёска Старабарысаў), дзе была пабудаваная мыза Радзівілаў. Пасля паўстання 1863 года Радзівіл прадаў усе свае землі на Барысаўшчыне расійскаму скарбу. Пазней землі выкупіў дзядзька цара Мікалая.

У вайну 1812 (26 — 29 лістапада 1812 г.) каля Барысава ў баях каля вёсак Студзёнка і Вялікае Стахава Вялікае войска Напалеона ў час яго пераправы цераз раку Бярэзіну панесла вялікія страты.

Падчас паўстання 1863 года студэнтам з Барысава Антонам Трусавым быў узначалены партызанскі атрад, які ваяваў на Ігуменшчыне. У гонар Трусава ў Барысаве названа вуліца.

У 1885—1895 гг. дзейнічала Барысаўская фабрыка драўляных шавецкіх шпілек і капылоў. У 1905 г. заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод. У 1914—1916 гг. дзейнічала Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя.

У маі 1917 г. пачаў дзейнасць Барысаўскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[4]. З 28 лютага 1918 года Барысаў знаходзіўся пад германскай акупацыяй. Пасля сыхода з горада бальшавікі ўзарвалі секцыю чыгуначнага маста праз Бярэзіну. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Актыўны супраціў немцам аказвалі партызанскія аддзелы БНР, створаныя эсэрамі. Узначальвалі іх беларусы з Барысаўшчыны Юрка Моніч і Лукаш Сяменік. 2 снежня 1918 года горад занялі савецкія войскі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны 10 жніўня 1919 года Барысаў знаходзіўся пад акупацыяй Польскай Рэспублікі. Пад ціскам бальшавікоў польскія войскі пакінулі левабярэжны Барысаў і замацаваліся на правым беразе Бярэзіны. 25 мая 1920 года бальшавікі захапілі правабярэжны Барысаў.

З 31 ліпеня 1920 года горад у складзе БССР. З 1924 г. цэнтр Барысаўскага раёна, у 1924—1927 гг. — Барысаўскай акругі. 7 красавіка 1932 г. у Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. У выніку, 9 красавіка хлеб быў завезены, і 10 красавіка выступы сціхлі. На працягу красавіка 1932 г. сваіх пасад былі пазбаўлены — старшыня Барысаўскага ЦРК Розін, кіраўнікі Барысаўскай міліцыі Шквор і Лібман, начальнік ДПУ Барысаўскага раёна Прывольскі. Быў зняты з працы і сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б Тамашэўскі[5]. 3 мая 1933 г. галодныя жанчыны і дзеці выйшлі на вуліцы горада і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да іх далучыліся работнікі мясцовай запалкавай фабрыкі «Бярэзіна», якія абвясцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 мая супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчан, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі ў мясцовасці «Батарэі»[6]. З 27 верасня 1938 — горад абласнога падпарадкавання.

У ліпені 1941 года Барысаў абаранялі Зводная дывізія палкоўніка Грышына, 1-я Пралетарская маскоўская дывізія, палкі дывізіі НКУС па ахове чыгункі, умацаваныя бронецягнікамі, авіяцыя. Савецкія войскі не здолелі спыніць адну 18-ю танкавую дывізію Вермахта і пасля цяжкіх абарончых баёў здалі горад. Замацаваўшыся паміж Неманіцай і Лошніцай, савецкія войскі спрабавалі адбіць горад, але былі вымушаны пакінуць і гэтую лінію абароны. Да гэтага часу невядома, колькі чырвонаармейцаў загінула пры абароне горада і дзе яны пахаваныя.

У Вялікую Айчынную вайну акупанты на тэрыторыі горада стварылі 6 лагераў смерці (у тым ліку на тэрыторыі 60-га палка сувязі (былыя кавалерыйскія кашары), зялёны гарадок (тэрыторыя 7-га інжынернага палка), тэрыторыя 740-й зенітна-ракетнай брыгады), дзе знішчылі больш за 33 тыс. чалавек. (Гл. таксама Абарона Барысава (1941))

3 ліпеня 1944 г. 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, заняла Барысаў. Пры штурме горада вызначыліся танкісты з авангарда брыгады. Група з трох танкаў спрабавала захапіць аўтамабільны мост праз Бярэзіну. Адзін танк быў падбіты перад мастом, другі за мастом. Трэці танк Паўла Рака прарваўся ў горад і пасля боя быў спалены праціўнікам. Імёны экіпажаў двух іншых танкаў невядомыя і памяць іх, акрамя экіпажа Рака, якому доўгі час стаяў помнік у Барысаве, ніяк не ўшанавана.

У 2006 г. адбылося аб’яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністрацыйную структуру — Барысаўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Барысаве.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, напрыклад Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, «Барымак»; па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран», Аўтагідраўзмацняльнік.

Прадпрыемствы Барысава

Культура

Спорт

СМІ

Славутасці

Будынкі рэлігійных культаў

Уваскрасенскі сабор
Царква Дзмітрыя Данскога

Воінскія часці МА РБ у Барысаве і Барысаўскім раёне

Фартыфікацыя Барысава

Грамадзянская архітэктура XIX стагоддзя

Грамадзянская архітэктура XX стагоддзя

Цывільная эрхітэктура 21 ст

У 2010 годзе пачалося будаўніцтва новага мікрараёна на месцы былога вайсковага аўтапалігона (вул. Брылеўская). Мікрараён заселены.

У пачатку 2020 года пачалося будаўніцтва новага мікрараёна Лядзішча-2.

Могілкі

Помнікі без пахаванняў

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Барысава і Ганаровыя грамадзяне Барысава

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  5. Ізноў пра галодны бунт (нявызн.) (недаступная спасылка). borisov-e.info. Borisov-E.info (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2018.
  6. 4 траўня 1933 году ў Барысаве адбыўся галодны бунт (нявызн.). svaboda.org. Радыё Свабода (4 мая 2005). Праверана 12 красавіка 2018.
  7. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Результаты переписи 2009 года“Население Республики Беларусь: его численность и состав” (Том 2)
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. — С. 245.
  15. Соседи по парте.
  16. Мазо Рахиль Эфраимовна (руск.)  // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Барысаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Барысаўскага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета