wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі. Аляксандр Пятровіч Астроўскі (2 студзеня 1956, Барысаў) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў Факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў рэдактарам ​​газеты «Інтэграл» у 1977—1981 гг. У 1981—1983 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 1983—1986 гг. працаваў рэдактарам ​​гарадской газеты Барысава. З 1986 па 1988 г. — сакратар гарадскога партыйнага камітэта Барысава. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты «Беларускі прадпрымальнік» у 1988—1993 гг. У 1993 годзе прызначаны другім сакратар консульскага ўпраўлення МЗС РБ, у 1993—1996 гг. — другі сакратар па консульскіх пытаннях Пасольства Беларусі ў ЗША (Вашынгтон). У 1996—1998 гг. працаваў начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення міністэрства замежных спраў. З 1998 па 2001 г. выконваў абавязкі Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку. У 2001—2005 гг. — начальнік аддзела аналізу і планавання консульскага ўпраўлення МЗС. З 2005 па 2009 гады выконваў абавязкі генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Таліне (Эстонія). У 2009—2013 гг. — начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь. З 10 верасня 2013 года выконвае абавязкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве