wd wp Пошук:

Анатоль Максімавіч Русецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русецкі.

Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (нар. 14 лютага 1951, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (20102012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (20032009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002-2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».

З 1973 па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 19891992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».

8 ліпеня 1997 годзе быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1], а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 14 чэрвеня 2002 па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2][3].

З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[4].

У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.[5]

23 кастрычніка 2012 быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы

Сям’я

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зноскі

  1. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 838 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 307 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 590 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 337 «Аб вызваленні А. М. Русецкага ад пасады Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 706 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага» (руск.)
  6. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 487 «Аб вызваленні ад пасады А. М. Русецкага» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы