wd wp Пошук:

Яўсей Рыгоравіч Вайнруб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайнруб. Яўсей Рыгоравіч Вайнруб (2 (15) мая 1909, Барысаў — 20 сакавіка 2003, Ашдод) — камандзір 219-й танкавай брыгады 1-га механізаванага корпуса 2-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Беларускага фронту. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй.

Старэйшы брат Героя Савецкага Саюза Мацвея Рыгоравіча Вайнруба.

У 1931 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт. Працаваў на лесазаводзе ў Мезенскім раёне Архангельскай вобласці.

Служба ў Чырвонай Арміі да Вялікай Айчыннай вайны

У Чырвонай Арміі з 1937 года.

У тым жа годзе скончыў курсы ваенных перакладчыкаў.

У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[1], у 1944 годзе — Курсы ўдасканалення афіцэрскага складу.

Вялікая Айчынная вайна

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[1]. Камандаваў танкавай брыгадай у складзе 3-га механізаванага корпуса падчас абароны Магілёва[2].

З 27 снежня 1944 года камандаваў 219-й танкавай брыгадай (1-ы механізаваны корпус, 2-я гвардзейская танкавая армія, 1-ы Беларускі фронт). У студзені-лютым 1945 года воіны-танкісты брыгады падпалкоўніка Яўсея Рыгоравіча Вайнруба, удзельнічаючы ў Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі[1], нанеслі суперніку вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, а таксама вызначыліся ў баях пры вызваленні Польшчы, у прыватнасці горада Кутна (19 студзеня 1945 года) у ходзе Варшаўска-Пазнаньскай аперацыі.

За 2 месяцы баёў брыгада вызваліла больш 400 населеных пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне брыгадай і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» падпалкоўніку Вайнрубу Яўсею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалю «Залатая Зорка» (№ 4569).

На заключным этапе вайны танкавая брыгада падпалкоўніка Яўсея Рыгоравіча Вайнруба вызначылася падчас Берлінскай аперацыі, удзельнічаючы ва ўзяцці сталіцы гітлераўскай Германіі горада Берліна, у сувязі з чым загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. В. Сталіна 219-й танкавай брыгадзе прысвоена ганаровае найменне «Берлінская».

Пасля вайны

У 1950 годзе Яўсей Рыгоравіч Вайнруб скончыў акадэмічныя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу.

З 1955 года палкоўнік танкавых войскаў Яўсей Рыгоравіч Вайнруб — у запасе, а затым у адстаўцы[1].

Жыў і працаваў у сталіцы Беларусі — горадзе-героі Мінску, галоўны механік Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР, старэйшы інжынер-канструктар аўтамабільнага завода[1].

Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, у студзені 1995 года эміграваў у Ізраіль.

Памёр 20 сакавіка 2003 года ў ізраільскім горадзе Ашдод, і пахаваны ў горадзе Петах-Тыква на могілках Сгула.

Памяць

Узнагароды

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Вайнруб Евсей Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.
  2. Шнеер А. И. Часть 1. Глава 3. Евреи-военнослужащие в годы Великой Отечественной войны 1941–1945 гг. // Плен. — Гешарим — Мосты культуры, 2005. — Т. 2. — 620 с. — ISBN 5-93273-195-8.
  3. Мемарыяльны камень
  4. В Ашдоде открыли обелиск братьям-героям Архівавана 10 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сгула
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Барысава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашдодзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Імігранты ў Ізраіль з СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»