wd wp Пошук:

Анатоль Андрэевіч Грамыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамыка. Анатоль Андрэевіч Грамыка (нар. 15 красавіка 1932, Барысаў, Беларуская ССР — 25 верасня 2017, Масква) — расійскі навуковец беларускага паходжання, спецыяліст у пытаннях амерыканістыкі, афрыканістыкі, міжнародных адносін.

Кандыдат юрыдычных навук, доктар гістарычных навук, прафесар. Член-карэспандэнт АН СССР (1981).

Надзвычайны і паўнамоцны пасланнік I класа.

Член Саюза мастакоў Расіі.

Біяграфія

Скончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (1954).

1-ы сакратар Пасольства СССР у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (1961—1965). Загадчык сектара Інстытута Афрыкі АН СССР (1966—1969), загадчык секцыяй АН СССР (1969—1976), дырэктар Інстытута Афрыкі АН СССР (1976—1991).

Працаваў на Кіпры (з 1992). Прэзідэнт Цэнтра ацэнак палітыкі Інстытута Афрыкі РАН.

Узнагароды і званні

Сям’я

Бацька — міністр замежных спраў СССР Андрэй Андрэевіч Грамыка. Маці — Лідзія Дзмітрыеўна (у дзявоцтве Грыневіч, 1911—2004).

Жонка — Валянціна Алегаўна.

Дзеці: Ігар Анатольевіч — саветнік-пасланнік пасольства РФ у Арменіі (з 2003); Аляксей Анатольевіч Грамыка — кіраўнік Цэнтра брытанскіх даследаванняў РАН; Ганна Анатольеўна.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДІМА
Катэгорыя·Афрыканісты Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Амерыканісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Дыпламаты СССР