wd wp Пошук:

Аркадзь Самуілавіч Шпунт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпунт. Аркадзь Самуілавіч Шпунт (нар. 28 мая 1947, Барысаў) — беларускі мастак, рэстаўратар. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2020)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 28 мая 1947 года ў Барысаве. З дзяцінства выявіў мастацкія здольнасці. У 1962—1967 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на скульптара[2].

Працаваў мастаком-афарміцелем кароткі час, а пасля ўладкаваўся на працу ў ляпны цэх новаствораных «Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў»[2].

Прафесійныя веды ў рэстаўрацыйнай справе атрымаў у Маскве ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі кансервацыі і рэстаўрацыі музейных каштоўнасцей(руск.) бел. у такіх майстроў, як Яўгенія Міхайлаўна Крысці, Вольга Уладзіміраўна Лялекава, і ў горадзе Уладзіміры ў Аляксандра Пятровіча Някрасава(руск.) бел.[2].

Неаднаразова ўдзельнічаў у экспедыцыях для выратавання царкоўных твораў мастацтва, у тым ліку іканапісных[2].

З 1999 года працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе стаў загадчыкам аддзела навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў, значна пашырыў штат мастакоў-рэстаўратараў і рэарганізаваў структуру аддзела, падзяліўшы яго на чатыры спецыялізаваных сектары[2].

Творчасць

Пры «Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях» займаўся рэстаўрацыяй ляпніны Сафійскага сабора ў Полацку і палаца Булгакаў у Жылічах і рэстаўрацыяй керамічнага ўбрання пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі (1970—1973). Удзельнічаў у рэстаўрацыі разьбы, скульптуры і дэкаратыўнага ўбрання царквы Усмас. Працаваў над шматлікімі творамі ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі[2].

Удзельнічаў у рэстаўрацыі алтароў касцёла Прасвятой Дзевы Марыі ў Пінску (1980—1986), дзе адпрацоўвалі методыкі і тэхналогіі выкарыстання новых сінтэтычных матэрыялаў[2].

У 1985 годзе Усесаюзнай атэстацыйнай камісіяй Міністэрства культуры СССР атэставаны як мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі[2].

У 1997 годзе брыгадай рэстаўратараў пад кіраўніцтвам Аркадзя Самуілавіча была пачата рэстаўрацыя манументальнага жывапісу ў мінскім рымска-каталіцкім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2007 годзе канчаткова раскрыта скляпенне галоўнага нефа і роспіс капліцы Св. Феліцыяна. Гэтая праца Аркадзя Самуілавіча была адзначана апостальскім благаслаўленнем Папы Рымскага Бенедыкта XVI і ўручэннем нагруднага знака Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[2].

Літаратурная дзейнасць

З’яўляецца аўтарам шматлікіх аповесцяў-эсэ («Блікі адыходзячага дня» (1989), «Момант Нуль» (2000); навуковых публікацый, шэрагу сцэнарыяў дакументальных фільмаў (фільм «Маці Мізэрэкордыя» рэжысёра Ю. Гарулёва узнагароджаны Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Непакалянуве(польск.) бел. (Польшча), а таксама пастаянным аўтарам рэлігійна-культурнага часопіса «Наша вера»[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 https://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2019/novosti-2012-g/starejshina-belorusskoj-restavraczii.-arkadiyu-samuilovichu-shpuntu-%E2%80%93-65-let.html
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Старейшина белорусской реставрации. Аркадию Самуиловичу Шпунту — 65 лет Архівавана 3 кастрычніка 2021. (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Эсэісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь