wd wp Пошук:

Юрый Станкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч.

Юрый Станкевіч або Юры Станкевіч, сапраўднае Георгій Васільевіч Харытановіч[1] (нар. 21 студзеня 1945 [2], Барысаў22 кастрычніка 2021) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзела часопіса «Крыніца». З 1990 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Пачаў літаратурную дзейнасць у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.

Памёр 22 кастрычніка 2021 года ў сябе дома. Як паведаміў Леанід Галубовіч, пісьменнік заразіўся COVID-19, яго разам з жонкай забірала хуткая ў бальніцу, але ён адмовіўся ехаць у шпіталь[3].

Творчасць

Важнейшымі кнігамі Ю. Станкевіча з’яўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (2000), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010). Творы перакладзены на некалькі моў.

У большасці сваіх твораў выяўляе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[4]. У сваёй творчасці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае:

Трагічнае светаадчуванне, уласцівае мастацтву fin de siècle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасці. Сітуацыя «нацыянальнага чакання» (знікнення, заняпаду, распаду і г.д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэнню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Найбольш поўнае і паслядоўнае ўвасабленне гэтая мадэль набывае ў творчасці Юрыя Станкевіча.

Прызнанне

Двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[5] (2008) і раман «П’яўка»[6] (2010).

У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.

Зноскі

  1. Сяргей Макарэвіч Культавы ўльтраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч(нявызн.). Наша Ніва. Праверана 3 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
  2. Писатель Юрий Станкевич отмечает 70-летие(руск.) . Наша Ніва. Праверана 10.09.2016.
  3. Памёр Юрый Станкевіч
  4. Юрый Станкевіч: “Літаратура павінна зазірнуць у космас”(нявызн.). Неаполіс. Праверана 7 сакавіка 2011.
  5. Валянціна Аксак Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 12 лютага 2013.
  6. Лаўрэат “Глінянага Вялеса” за 2010 год – Уладзімір Някляеў(нявызн.). ПрайдзіСвет. Праверана 8 сакавіка 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта