wd wp Пошук:

Евель Самуілавіч Бялявін

Евель Самуілавіч Бялявін (3 мая 1920, Барысаў — 10 верасня 1972, Мінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 80-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса 5-й паветранай арміі Стэпавага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944)[1], гвардыі старшы лейтэнант.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 мая 1920 года ў горадзе Барысаве цяпер Мінскай вобласці Беларусі ў сям’і рабочага. Яўрэй. Скончыў няпоўную сярэднюю школу, а ў 1937 годзе — Мінскі аэраклуб. Да 1938 года жыў і вучыўся ў Ташкенце. Працаваў слесарам на заводзе.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1939 годзе скончыў Барысаглебскую школу лётчыкаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1941 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1941 года. Ваяваў у бамбавальнай авіяцыі на Паўднёвым, Закаўказскім, Стэпавага, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Здзейсніў каля 300 баявых вылетаў[1].

Намеснік камандзіра эскадрыллі 80-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка (1-я гвардзейская бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія, 1-й бамбавальны авіяцыйны корпус, 5-я паветраная армія, Стэпавы фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант Евель Бялявін да жніўня 1943 года здзейсніў на пікіруючым бамбардзіроўшчыку «Пе-2» 153 паспяховых баявых вылеты на бамбардзіроўка аэрадромаў, рачных перапраў, скапленняў войскаў непрыяцеля, нанёсшы яму значны ўрон у жывой сіле і баявой тэхніцы.

У адным з паветраных баёў у сакавіку 1943 года на Белгародска-Харкаўскім напрамку група з васямнаццаці пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў «Пе-2», вяртаючыся пасля выканання баявога задання, раптам падвергнулася нападу гітлераўскіх знішчальнікаў, удвая праўзыходных яе па колькасці. Прамым трапленнем снарада была пашкоджана крылатая машына камандзіра эскадрыллі[1].

Грэбуючы рэальнай небяспекай быць збітым, Я. С. Бялявін сваім самалётам засланіў падбітую машыну, і прыняў увесь агонь на сябе, тым самым, даючы камандзіру, магчымасць выйсці з небяспечнай зоны, а затым здолеў пасадзіць свой пашкоджаны самалёт, які меў каля трох дзесяткаў прабоін, з параненым стралком-радыстам, на бліжэйшы савецкі аэрадром, захаваўшы і самалёт, і экіпаж.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старэйшаму лейтэнанту Бялявіну Евелю Самуілавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3187)[2].

У апошнія дні вайны, у ходзе Берлінскай наступальнай аперацыі 1945 года, Е. С. Бялявін у ліку першых з паветра наносіў бомбавыя ўдары па сталіцы гітлераўскай Германіі Берліну[1]. За гады вайны здзейсніў каля 300 паспяховых баявых вылетаў, наносячы бомбавыя ўдары па навалы гітлераўскіх войскаў, яго баявой тэхніцы.

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. У 1952 годзе скончыў вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. З 1958 года — у запасе[1].

Жыў у Мінску. Пахаваны на Усходніх («Маскоўскіх») могілках (участак № 26).

Узнагароды

Ордэна Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалі.

Памяць

Імя Героя носіць вуліца ў Барысаве.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Белявин Евель Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 53. — 737 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Памерлі ў Мінску
Героі Савецкага Саюза
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Леніна
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Памерлі ў 1972 годзе
Нарадзіліся 3 мая
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Нарадзіліся ў 1920 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Нарадзіліся ў Барысаве
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Нарадзіліся ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Асобы
Памерлі 10 верасня