wd wp Пошук:

Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янчэўскі.

Усе́валад Вячасла́вавіч Янчэ́ўскі (нар. 22 красавіка 1976, г. Барысаў) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, памочнік прэзідэнта, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Біяграфія

У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Першы сакратар ЦК БПСМ (19972001), дэпутат Палаты прадстаўнікоў (20002004), галоўны рэдактар часопіса «Планета» (з 2005).

Да прызначэння на пасаду начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення (сакавік 2008) Усевалад Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Санкцыі ЕС

Усевалад Янчэўскі станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як памочнік прэзідэнта па ідэалогіі[1].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, на пасадах памочніка прэзідэнта, кіраўніка ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Янчэўскі быў галоўным стваральнікам ідэалогіі рэжыму(бел. (тар.)) бел. і дзяржаўнай прапаганды, якія падтрымліваюць і апраўдваюць рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, што сістэматычна асвятляюцца негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю[2][3].

Зноскі

  1. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  2. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  3. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Асобы