wd wp Пошук:

Чыгуначны транспарт

Чыгуначны транспарт у Аргенціне

Чыгу́начны тра́нспарт служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках.

Шляхі зносін чыгуначнага транспарту ўключаюць: рэйкавыя чыгункі са штучнымі збудаваннямі (масты, эстакады, тунелі), прыпыначныя пункты і вузлы з эксплуатацыйнымі збудаваннямі (вакзалы, дэпо, майстэрні), сродкамі энергазабеспячэння (кантактныя сеткі і цягавыя падстанцыі электрыфікаваных участкаў чыгунак), аўтаматыкі і тэлемеханікі (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і інш. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання і прамысловага транспарту (пад’язныя пуці прамысловых прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія (трамвай, метро). Бываюць шырокакалейныя (1520 мм, 1435 мм, 1676 мм), вузкакалейныя (1000, 914, 891, 672 мм і інш). Чыгуначны транспарт мае электрычную, дызельную (цеплавозную), турбінную і паравую цягу.

Гісторыя чыгунак

Цягнік з цеплавозам 2ТЭ10У

Асноўны артыкул: Гісторыя чыгунак Чыгункі пачалі з’яўляцца напачатку XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі. У канцы XIX стагоддзя чыгункі з’явіліся ў Расійскай Імперыі. Да канца ХХ ст даўжыня чыгунак свету дасягнула 1,3 млн км.

Чыгуначны пуць

Асноўны артыкул: Чыгуначны пуць

Чыгуначны пуць з бетоннымі шпаламі

Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы шляху.

Да верхняй будовы належаць рэйкі, шпалы, рэйкавыя змацаванні, баластная прызма. Да ніжняй будовы належаць земляное палатно і штучныя збудаванні (масты, трубы, шляхаправоды і г.д.).

Падтрыманнем чыгуначнага пуці ў спраўным стане займаюцца дыстанцыі пуці.

Рухомы склад

Рухомы склад бывае: цягавы — гэта лакаматывы, (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі, дызель-цягнікі і нецягавы - вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама адмысловы рухомы склад.

Цягнік — гэта сфармаваны і счэплены ланцужок вагонаў з адным ці некалькімі дзейснымі лакаматывамі ці маторнымі вагонамі, які мае ўсталяваныя сігналы.

Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краін

У шмат якіх краінах даўжыня чыгуначнай сеткі скарачаецца. Так, у ЗША ў 1920-м было больш 400 000 км чыгунак.

КраінаДаўжыня чыгунак (км)
Увесь свет1 122 650
1ЗША194 731
2Расія87 157
3Кітай71 600
4Індыя63 518
5Канада49 422
6Германія45 514
7Аўстралія41 588
8Аргенціна34 463
9Францыя32 682
10Бразілія31 543
11Польшча23 420
12Японія23 168
13Украіна22 473
14ПАР22 298
15Мексіка19 510
16Італія19 493
17Вялікабрытанія16 893
18Іспанія14 189
19Казахстан13 601
20Швецыя11 481
21Румынія11 385

Сістэмы

Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункамі

Дзяржавы без чыгуначнага транспарта

Ісландыя, Марцініка, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Багамскія астравы, Сейшэльскія астравы, Сент-Люсія, Барбадас, Тувалу, Палаў, Мікранезія, Маршалавы астравы, Усходні Тымор, Папуа-Новая Гвінея, Бутан, Мальдыўскія астравы, Грэнада, Дамініка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Тонга, Руанда, Бурундзі, Маўрыкій, Лесота, Емен, Бахрэйн, Катар, Самоа, Кірыбаці, Вануату, Гвінея-Бісау, Заходняя Сахара, Буркіна-Фасо, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, Каморскія астравы, Беліз.

Чыгунка ў мастацтве

Жывапіс

Чыгунка цікавіць мастакоў. Карціны на чыгунцы пісаў Клод Манэ, Вінцэнт ван Гог, Эдуард Манэ, Гюстаў Кайбот.

Вакзал Сен-Лазар намаляваны на палотнах шматлікіх мастакоў. Шматлікія імпрэсіяністы жылі недалёка ад Сен-Лазара на працягу 1870-х і 1880-х гадоў.

Таксама чыгунку маляваў Уладзімір Гаўрылавіч Казанцаў[1].

Кіно

Чыгунка і чыгуначны транспарт з’яўляюцца для кінематаграфістаў адным з самых упадабаных месцаў дзеяння. Фільмаў, у якіх месцам дзеяння служыць чыгунка, толькі сусветным кінематографам зняты дзясяткі[2]. Уласна кажучы, сусветны кінематограф пачаўся з кароткаметражнага фільма братоў Люм’ер «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта» (1895).

Працы чыгунак, сацыяльным і чалавечым канфліктам, якія ўзнікаюць пры гэтым, прысвечаны стужкі «Ізноў трэба жыць» (1999, рэжысёр Васіль Панін), «Спыніўся цягнік» (1982, рэжысёр Вадзім Абдрашытаў), «Магістраль» (1983, рэжысёр Віктар Трэгубовіч), «34-й хуткі» (1981, рэжысёр Андрэй Малюкоў). У жанры фільма-катастрофы знята стужка «Цягнік па-за раскладам» (1985, рэжысёр Аляксандр Грышын). Рамантыцы чыгунак, гераічнасці і адвазе працаўнікоў дарогі прысвечаны фільмы «Вялікія перагоны» (1970), «Рускі паравоз» (1988), «Вадзіў цягнікі машыніст» (1961). Гісторыі чыгунак прысвячаюцца дакументальныя стужкі: «Гісторыя расійскіх чыгунак» (1993), «Я люблю цягнікі». У 2007 годзе рэжысёр Аляксей Фядорчанка зняў стужку «Чыгунка».

Цікавыя факты

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.art-catalog.ru/picture.php?id_picture=8076
  2. Наша відэатэка
  3. http://www.zdt-magazine.ru/publik/history/2006/julay-06-07.htm Архівавана 6 кастрычніка 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Транспарт
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы