wd wp Пошук:

Вануату

Вануа́ту (бісл.: Vanuatu, фр.: Vanuatu, англ.: Vanuatu), Рэспу́бліка Вануа́ту (бісл.: Ripablik blong Vanuatu, фр.: République du Vanuatu, англ.: Republic of Vanuatu)  — ціхаакіянская дзяржава ў Меланезіі. Мяжуе на поўначы з тэрытарыяльнымі водамі Саламонавых Астравоў, на захадзе з эканамічнай зонай Аўстраліі, на паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Новай Каледоніі, на ўсходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Фіджы. Працягласць прыбярэжнай паласы — 2528 км. Рэспубліка Вануату размешчана на 83 астравах архіпелага Новыя Гебрыды. Агульная плошча сушы — 12 190 км². Насельніцтва Вануату — 215446 чал. (2008). Сталіца — Порт-Віла. Першым востравам, заўважаным еўрапейцамі, стаў Эспірыту-Санта, адкрыты іспанскім мараплаўцам Педра Фернандэсам Кіросам у 1606 годзе і прыняты за частку «невядомай Паўднёвай зямлі». У 1906 годзе астравы сталі кандамініумам Брытаніі і Францыі пад назвай «Новыя Гебрыды». 30 ліпеня 1980 г. астравы атрымалі незалежнасць пад назвай «Рэспубліка Вануату». Вануату — сябра ААН, Садружнасці нацый, Франкафоніі, Паўднёваціхаакіянскай камісіі і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Гімн Yumi, Yumi, Yumi.

Прырода

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Вануату Згодна з Канстытуцыяй 1980, Вануату — парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца парламентам тэрмінам на 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальнаму сходу, які складаецца з 52 членаў і абіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам, які абіраецца парламентам з ліку дэпутатаў. Склад кабінета міністраў прызначаецца прэм’ер-міністрам таксама з членаў Нацыянальнага сходу.

Вышэйшая судовая ўлада — Вярхоўны суд. Яго старшыня прызначаецца прэзідэнтам краіны пасля кансультацыі з прэм’ер-міністрам і лідарам апазіцыі, а тры суддзі — па рэкамендацыі Юрыдычнай камісіі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

На працягу чатырох гадоў пасля падпісання канвенцыі 1906 г. аб стварэнні кандамініума на Новых Гебрыдах адсутнічала адміністрацыйнае дзяленне, а разгляд розных спраў з удзелам меланезійцаў ажыццяўляў не агульны суд, а Ваенна-марская камісія[3]. У 1911 г. былі зроблены першыя крокі па правядзенні адміністрацыйнай рэформы. У выніку ў 1912 г. на некаторых астравах Новых Гебрыдаў былі прызначаны прадстаўнікі рэзідэнт-камісараў (за выключэннем вострава Эфатэ), якія сачылі за працаўладкаваннем, разглядалі розныя скаргі ад насельніцтва. Брытанскія прадстаўнікі былі накіраваны на астравы Тана і Эспірыту-Санта, французскія — на астравы Малекула і Пентэкост[4]. У 1985 г. была праведзена чарговая адміністрацыйная рэформа, вынікам якой стала скасаванне чатырох акругаў і стварэнне адзінаццаці астраўных саветаў.

З 1994 г. Рэспубліка Вануату падзяляецца на 6 правінцый. Назвы правінцый утвораны з першых складоў або літар асноўных астравоў, якія ўваходзяць у склад правінцыі.

Правінцыя Назва на англійскай мове Плошча (км²) Насельніцтва (2000 год) Адміністрацыйны цэнтр
Малампа Malampa 2 779 36 100 Лакатора
Пенама Pénama 1 198 28 960 Лангана
Санма Sanma 4 248 32 340 Луганвіл
Тафеа Tafea 1 628 27 530 Ісангел
Торба Torba 882 7 870 Сола
Шэфа Shéfa 1 455 45 280 Порт-Віла
Усяго 12 190 178 080

Зноскі

  1. (2009)."2009 Census Household Listing Counts" (.PDF). Vanuatu National Statistics Office. Праверана 6 студзеня 2010.
  2. 1 2 Vanuatu (нявызн.) (недаступная спасылка). International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  3. Tufala Gavman. Reminisces from the Anglo-French Condominium of the New Hebrides / Brian J. Bresnihan, Keith Woodward, editors. — Suva, Fiji: Institute of Pacific Studies, University of the South Pacific, 2002. — Р. 26. — ISBN 982-02-0342-2
  4. Tufala Gavman. Reminisces from the Anglo-French Condominium of the New Hebrides / Brian J. Bresnihan, Keith Woodward, editors. — Suva, Fiji: Institute of Pacific Studies, University of the South Pacific, 2002. — Р. 27. — ISBN 982-02-0342-2

Літаратура

Спасылкі

Дадатковыя публікацыі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Nambawan Pej

Спасылкі на англійскай мове

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Франкамоўныя краіны
Англамоўныя краіны і тэрыторыі
Вануату
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Дзяржавы паводле алфавіта
Унітарныя дзяржавы
Астраўныя дзяржавы