wd wp Пошук:

Уганда

Уга́нда (англ.: Uganda) — краіна ва Усходняй Афрыцы. На поўначы мяжуе з Паўднёвым Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Выхаду да мора не мае. Дзяржаўная мова — англійская; выкарыстоўваюцца суахілі, луганда. Сталіца — Кампала. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (9 кастрычніка)

Геаграфія Уганды

Асноўны артыкул: Геаграфія Уганды

Унікальны краявід Рувензоры

Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор’я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў Рувензоры (вышынёй да 5109 м, Пік Маргерыта), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — патухлы вулкан Элган (вышынёй да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К’ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, львы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Уганды Барацьба за кантроль над Угандай працягвалася нават пасля таго, як на Берлінскай канферэнцыі 1884—1885 гг. былі афіцыйна зацверджаны правілы каланіяльнага падзелу Афрыкі і прызнаныя межы каланіяльных уладанняў, якія тады існавалі. Пасля заключэння Гельгаландскага дагавора 1890 г. Германская імперыя адмовілася ад сваіх прэтэнзіяў на Уганду, даўшы свабоду дзеянняў у Бугандзе і ўсёй Угандзе Вялікабрытаніі ў асобе Імперскай брытанскай усходнеафрыканскай кампаніі. Прадстаўнік кампаніі капітан Фрэдэрык Лугард сфарміраваў узброены атрад з мясцовых жыхароў і ў 1892 умяшаўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу на баку пратэстанцкай групоўкі. З тых часоў пратэстанты аказваюць найбольшы ўплыў на палітычнае жыццё Уганды. Скарыстаўшыся гэтай перамогай, Лугард у 1893 г. навязаў кабаку Буганды Мвангу II дагавор аб заступніцтве брытанскай кампаніі.

Пратэктарат Уганда (1894—1962)

Асноўны артыкул: Уганда (пратэктарат) Неўзабаве Імперская брытанская ўсходнеафрыканская кампанія збанкрутавала, і ў 1894 г. урад Вялікабрытаніі абвясціў аб усталяванні пратэктарата над Угандай. Новая брытанская адміністрацыя неадкладна прыступіла да пашырэння тэрыторыі пратэктарата. У 1894 г. з дапамогай арміі Буганды было нанесена паражэнне кіраўніку Буньёра Кабарэгу. За ваенную дапамогу ў вайне з суседам Буганда атрымала права ўключыць у свае ўладанні часткі тэрыторыі Буньоро. Гэтыя «страчаныя акругі» заставаліся сур’ёзнай унутрыпалітычнай праблемай аж да 1964 г., калі частка з іх была «вернутая» Буньёра. У 1897 г. Мванга II падняў паўстанне супраць каланізатараў, але пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад ўлады. Кабакам стаў яго малалетні сын Дауд Чва II. Збегшы з-за кратаў, Мванга II аб’яднаў сілы са сваім былым праціўнікам Кабарэгам і працягнуў барацьбу. У 1899 абодва яны былі захопленыя ў палон і адпраўленыя ў выгнанне за межы Уганды.

Бугандскае пагадненне 1900 г. паміж кіраўнікамі Буганды і брытанскай адміністрацыяй паставіла адносіны паміж бакамі на дагаворную аснову і вызначыла іх узаемныя правы і абавязкі. У далейшым умовы пагаднення аказвалі істотны ўплыў на ўнутрыпалітычную абстаноўку. На менш выгадных для мясцовых кіраўнікоў умовах былі заключаны дамовы з Тора (1900 г.), Анколе (1901 г.) і Буньёра (1933 г.). Бугандыйская знаць беспаспяхова змагалася супраць стварэння ў 1921 г. Заканадаўчага савета пратэктарата, сцвярджаючы, што гэты крок парушае асаблівы характар ​​брытанска-бугандыйскіх адносін, замацаваных пагадненнем 1900 г.

Да Першай сусветнай вайны брытанская адміністрацыя прызначала лаяльных правадыроў з Буганды кіраўнікамі ўключаных у склад пратэктарата небугандыйскіх тэрыторый. Брытанская адміністрацыя пратэктарата была вымушаная ў 1927 г. абмежаваць правы правадыроў.

Перыяд незалежнасці

Праўленне М. Аботэ ()

Дыктатура Ідзі Аміна

Грамадзянскае праўленне

Уганда ў XXI ст.

Дзяржаўны лад

Уганда — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе парламент Уганды. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Уганда
Катэгорыя·Краіны, якія не маюць выхаду да мора
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта