wd wp Пошук:

Харватыя

Харватыя (харв.: Hrvatska [xř̩ʋaːtskaː]) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Балканскага паўвострава. Форма кіравання — парламенцкая рэспубліка. Назва вынікае з этноніма народа — харваты. Сталіца і найбуйнейшы горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам. Нацыянальная валюта — куна.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Харватыі Славянскія плямёны харватаў, далыя пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагоддзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адным з наймоцных у рэгіёне, але ў 1102 г. у выніку дынастычнага крызісу краіна патрапіла ў залежнасць ад Каралеўства Венгрыі. У сярэдзіне XV стагоддзя венгерскі ўплыў на поўначы краіны змяніўся турэцкім, у той час як Далмація патрапіла пад кантроль Венецыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

У 1526 г. Харватыя склала звяз з імперыяй Габсбургаў для супрацьдзеяння турэцкай экспансіі.

У перыяд з 1797 па 1815 г. Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Венгрыі. Пасля Першай Сусветнай вайны у 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, хоць Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава было пераназвана ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой Сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павеліча была створана пранацысцкая Незалежная Дзяржава Харватаў (усташы). Пад націскам камуністычна наладжаных партызанскіх атрадаў Іосіпа Броза Ціта рэжым Павеліча быў звержанны і была створаная Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсць федэральных рэспублік: Сербія, Харватыя, Славенія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Боснія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвясціла незалежнасць, прызнаную міжнароднай супольнасцю ў 19911992 гадах, пачалася вайна за незалежнасць, якая доўжылася да канца 1995 г. Абвяшчэнне незалежнасці Харватыяй і Славеніяй стала пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасць краіны была адноўленая ў 1998 г. Першым прэзідэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман.

Палітычная структура

Асноўны артыкул: Палітычная структура Харватыі Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Харватыі Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сербіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і гарой Дзінара, цягнецца на поўдзень да Котарскага заліва.

Тапаграфічная карта Харватыі

Славонія — раўнінная тэрыторыя паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (з’яўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). На паўднёвы-захад ад яе размешчаны горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнутая ўздоўж узбярэжжа Адрыятычнага мора: самая высокая кропка — гара Цынцар (2 085 м). У Істрыі так сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землетрасеннеы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна парэзаная. Уздоўж берага шмат скалістых выспак. (усяго каля 1 185).

У Славоніі і Малай Харватыі ўмерана-кантынентальны клімат з цёплым летам (+20 °C — +23 °C) і прахалоднай зімой (-1 °C — +3 °C); у Далмацыі і Істрыі — міжземнаморскі субтрапічны клімат з цёплым, амаль без дажджоў летам (+25 °C) і мяккай даждлівай зімой (+8 °C). У зімку пераважае халодны паўночна-усходні вецер «бура». У Дынарскіх Альпах клімат горны, з умераным цёплым летам, умерана халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае 700—1000 мм, на Адрыятычным узбярэжжы — 800—1500 мм ападкаў штогод. Галоўныя рэкі — Сава, Драва, Дунай і Купа. Самае вялікае возера — Вранска.

У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі — лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узбярэжжы і астравах — субтрапічная расліннасць; у гарах — дубова-грабавыя, букавыя і сасновыя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25 % тэрыторыі краіны, пасвішчы — 22 %. У лясах жывуць волкі, мядзведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Харватыі Харватыя мае развітую рыначную эканоміку. Звесткі Міжнароднага Валютнага Фонду сведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд. долараў, ці 18 191 долараў на чалавека. Агенцтва Еўрастат сведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61 % ад сярэдняга значэння па Еўрапейскаму Звязу. Сярэдні заробак у краіне склаў у ліпені 2012 года 5 492 куны (912 долараў) за месяц, а Міжнародная Прафсаюзная арганізацыя ацэньвае песпрацоў’е ў Харватыі на ўзроўні 9,1 %.

У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сектара паслуг (66 %), прамысловасць складае 27,2 %, сельская гаспадарка — 6,8 %. Прамысловасць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд кунаў (8,65 млрд еўра), а імпарт 110,3 млрд кунаў (14,7 млрд еўра). Самым буйным знешнегандлёвы партнёрам краіны з’яўляецца Еўрапейскі Саюз.

Прыватызацыя і развіццё эканомікі краіны пачалося з фарміравання новага ўрада Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 года. Наступствам вайны стала значнае разбурэнне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнанні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5 %. У наш час каля 40 % валавага прыбытку Харватыі забяспечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасць дзяржаўнай сістэмы кіравання. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўню карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны з’яўляецца буйныя знешнія запазычанасці, якія складаюць больш за 34 млрд еўра ці 89,1 СУП краіны.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва — 4 млн 700 тыс. Нацыянальны склад, паводле перапісу насельніцтва 2001 г.:

Рэлігія —

Узброеныя сілы

Асноўны артыкул: Узброеныя сілы Харватыі Культура

Асноўны артыкул: Культура Харватыі Беларуска-харвацкія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Харватыя ўсталяваныя 25 верасня 1992 года. З красавіка 2009 года Пасол Рэспублікі Харватыя ў Расійскай Федэрацыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы У. І. Варанецкі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Харватыя Ёсіпавічу 20 снежня 2011 года. Двухбаковы палітычны дыялог паміж Беларуссю і Харватыяй ажыццяўляўся ў апошнія гады шляхам правядзення двухбаковых кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі (у 2001, 2003 і 2011 гадах), а таксама двухбаковых сустрэч падчас розных міжнародных мерапрыемстваў.

У лістападзе 1998 года ў рамках саміту кіраўнікоў урадаў краін — членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) адбылася сустрэча Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь з Прэм’ер-міністрам Харватыі. У чэрвені 2000 года ў рамках міністэрскай канферэнцыі ЦЕІ адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Харватыя.

8-10 сакавіка 2010 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Харватыі на чале з віцэ-прэзідэнтам Эканамічнай палаты Харватыі.

Цікавыя факты

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вынікі перапісу 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дзяржавы паводле алфавіта
Харватыя
Краіны Еўрапейскага Саюза