wd wp Пошук:

Сент-Люсія

Сент-Люсія — дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Наветраныя астравы ў Вест-Індыі паміж астравамі Сент-Вінсент і Марцініка. З поўначы амываецца пралівам Сент-Люсія, з поўдня — пралівам Сент-Вінсент.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сент-Люсіі

Карта

Старажытнае насельніцтва Сент-Люсіі — індзейцы аравакі і карыбы, большая частка якіх знішчана еўрапейцамі. Адкрыта Х.Калумбам 13 снежня 1502 года ў дзень Св. Люсіі. У 1639 годзе было заснавана англійскае пасяленне, пасяленцы якога ў 1640 годзе былі забіты. У 1642 годзе востраў быў абвешчаны французскім уладаннем, аднак да 1660 года працягваліся ваенныя сутычкі з карыбамі. У наступным Сент-Люсія неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, прыцягваючы Вялікабрытанію і Францыю сваёй зручнай бухтай Кастры. У перыяд з 1650 па 1814 год востраў 14 раз (16501664, 16671723, 17431748, 17561762, 17631781, 17831794, 17951796, 18021803 — уладанне Францыі) змяняў гаспадароў, але вялікую частку часу знаходзіўся ў руках французаў. З сярэдзіны XVII ст. пачаўся масавы ўвоз афрыканскіх рабоў для працы на цукровых плантацыях. З часам у складзе насельніцтва сталі дамінаваць афрыканцы і мулаты. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1814 г. Сент-Люсія канчаткова пераўтварылася ў калонію Вялікабрытаніі. У 1834 г. брытанскія ўлады адмянілі рабства на востраве. З 18381958 гг. Сент-Люсія ўваходзіла ў склад брытанскай калоніі Падветраныя астравы. У 19581962 гг. член Вест-Індскай федэрацыі. У 1951 г. было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1967 года «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» з правам унутранага самакіраваня. На чале ўрада стаў кіраўнік Аб’яднанай рабочай партыі Джон Комптан. Яго кабінет праводзіў палітыку ўсялякага прыцягнення замежных капіталаўкладанняў. У 1978 годзе на канферэнцыі ў Лондане была распрацавана Канстытуцыя Сент-Люсіі і прынята рашэнне пра прадстаўленне ёй незалежнасці. 22 лютага 1979 г. абвешчана незалежнасць Сент-Люсіі ў складзе Садружнасці на чале з прэм’ер-міністрам Дж. Комптанам. У ліпені 1979 года на датэрміновых парламенцкіх выбарах болшасць галасоў атрымала — Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі. Прэм’ер-міністрам стаў яе лідар Алан Луісі. Унутраная барацьба ў ЛПСЛ паміж яе правым і левым крылом прывяла да вострага палітычнага крызісу. Асноўныя палітычныя прафсаюзныя арганізацыі выступілі за адстаўку ўрада А.Луісі і правядзенне датэрміновых выбараў. Аб’яднанне дзяржаўных службоўцаў і прафсаюз настаўнікаў абвясцілі забастоўку. У 1981 годзе А. Луісі саступіў пост прэм’ер-міністра лейбарысту Уінстану Сенаку, але яно апынулася няздольным кантраляваць становішча ў краіне. Адбыліся сур’ёзныя сутычкі, прафсаюзы і гандляры, незадаволеныя карупцыяй і барацьбой за ўладу, абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Супраць урада выступілі і прадпрымальнікі.

У студзені 1982 года быў сфармаваны новы пераходны ўрад на чале з Майклам Пілгрымам, якое ў маі правяло датэрміновыя парламенцкія выбары. На іх перамагла АРП, і Дж. Комптан вярнуўся да ўлады (19821996 гг.). Яго ўрад увёў у дзеянне праграму «цвёрдай эканомікі» і ўразала зарплату дзяржаўных службоўцаў. У знешняй палітыцы Комптан цалкам падтрымліваў палітыку ЗША ў рэгіёне. Актыўна прыцягваліся замежныя капіталаўкладанні. У другой палове 1980-х гадоў штогадовы эканамічны рост складаў звыш 8 %. АРП перамагла таксама на парламенцкіх выбарах 1987 і 1992 гадоў. Праблемы з экспартам бананаў у Еўропу і абвастрэнне канкурэнцыі на міжнародным рынку пагоршылі эканамічнае становішча дзяржавы. У 1998 годзе тэмпы эканамічнага росту зменшыліся да 2,9 % у год, а прамысловая вытворчасць у 1997 годзе скарацілася на 9 %. Замена Комптана на пасадзе прэм’ер-міністра Ваганам Люісам у 1996 годзе не выратавала АРП. У 1997 годзе партыя прайграла выбары, і да ўлады вярнулася ЛПСЛ на чале з Кенетам Энтані. Яго кабінет прыступіў да ажыццяўлення праграмы прыватызацыі, а таксама ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з КНР. На парламенцкіх выбарах 2001 года лейбарысты ўтрымаліся ва ўладзе і працягнулі ранейшы палітычны курс. На парламенцкіх выбарах 2006 г. Аб’яднаная рабочая партыя Сент-Люсіі перамагла, на пасаду прэм’ер-міністра ў трэці раз уступіў Д. Комптан.

Зноскі

  1. Міжнародны валютны фонд (красавік 2008)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карлікавыя дзяржавы
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астраўныя дзяржавы
Катэгорыя·Сент-Люсія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Наветраныя астравы