wd wp Пошук:

Камерун

Камерун, Рэспубліка Камерун (фр.: République du Cameroun) — краіна ў Афрыцы, на ўсходнім узбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе з Нігерыяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Габонам, Экватарыяльнай Гвінеяй і Рэспублікай Конга.

Уваходзіць у склад Афрыканскага саюза.

Сталіца — Яўндэ.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Камеруна Першыя жыхары Камеруна, верагодна, былі бака — паляўнічыя-збіральнікі, таксама вядомыя як качэўнікі пігмеі. З 1-га тысячагоддзя да нашай эры маюць аселы лад жыцця.

Партугальскія маракі дасягнулі ўзбярэжжа ў 1472 г. яны адзначылі багацце крэветак у рацэ Вуры і назвалі яе Rio dos Camarões (рака крэветак), адкуль і паходзіць назва краіны.

У канцы XVI ст. партугальцаў выціснулі галандцы, а з пачаткам XVIII ст. узбярэжжа Камеруна сталі актыўна каланізаваць англічане, французы і немцы, якія будавалі там гандлёвыя факторыі. Разам з еўрапейцамі ў Камерун трапіла і хрысціянскія місіянеры, якія актыўна распаўсюджвалі хрысціянства.

Перыяд незалежнасці

Пад націскам міжнароднай супольнасці Францыя надала незалежнасць ўсходняй частцы краіны, і 1 студзеня 1960 г. была абвешчана Рэспубліка Камерун. Пасля стварэння незалежнай дзяржавы Нігерыя (кастрычнік 1960 г.) у абедзвюх частках Камеруна па рашэнні ААН праведзены плебісцыт, у выніку якога паўднёвыя вобласці краіны, якія знаходзіліся пад кіраваннем Вялікабрытаніі, уз’яднацца з Рэспублікай Камерун. 1 кастрычніка 1961 г. ўтворана Федэратыўная Рэспубліка Камерун. Прэзідэнтам краіны абраны старшыня «Камерунскі саюз» Амаду Ахіджа. Яго ўрад абвясціла палітыку «планаванага лібералізму». У выніку зліцця Камерунскага саюза з некалькімі партыямі (чэрвень 1966 г.), створаны «Камерунскі нацыянальны саюз» (КНС). Паступовае засяроджванне ўлады ў руках цэнтральнага ўрада прывяло да адмены федэрацыі — 20 мая 1972 г. абвешчаная Аб’яднаная Рэспубліка Камерун. У краіне ўсталяваўся аўтарытарны рэжым А. Ахіджа. Правал эканамічнай палітыкі, у выніку чаго, краіна апынулася ў глыбокім крызісе і стагнацыі, а таксама актывізацыя апазіцыі вымусілі яго ў 1982 г. падаць у адстаўку. Яго пераемнікам стаў Поль Бія. У сакавіку 1985 г. КНС рэарганізавана ў ДАНК - «Дэмакратычнае аб’яднанне народа Камеруна». 25 студзеня 1984 г. краіна атрымала назву «Рэспубліка Камерун».

Пад націскам апазіцыі 19 снежня 1990 г. прыняты закон аб шматпартыйнасці. На прэзідэнцкіх выбарах 1992 г. перамог П. Бія (40% галасоў), лідар Сацыял-дэмакратычнага фронту (СДФ) Джон Фру Ндзі набраў 36%. Апазіцыя апратэставала вынікі выбараў у Вярхоўным судзе, але атрымала адмову. Маніфестацыі і пратэсту, арганізаваныя апазіцыяй на поўначы краіны, прывялі да арышту Дж. Фру Ндзі і яго прыхільнікаў і ўвядзення надзвычайнага становішча на 3-месячны тэрмін. З сямі кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 1997 г. зноў абраны П. Бія, які атрымаў 92,57% галасоў выбаршчыкаў.

XXI ст.

На парламенцкіх выбарах 2002 г. ДАНК атрымаў 149 (са 180 мандатаў), СДФ — 22, а —Камерунсккі дэмакратычны саюз — 5. У маі 2004 г. у сталіцы прайшоў 10-тысячны мітынг, арганізаваны Кааліцыяй апазіцыйных сіл. У г. Гаруа ў жніўні 2004 г. на фоне заклікаў прыхільнікаў ісламу да гвалту ў дачыненні да «няверных» адбыліся сутыкненні паміж мусульманамі і хрысціянамі. На прэзідэнцкіх выбарах 2004 г. з 16-ці кандыдатаў перамогу атрымаў П. Бія (70,92% галасоў).

Дзяржаўны лад

Камерун з’яўляецца рэспублікай. Канстытуцыя краіны дзейнічае з 1972 года. Камерун уваходзіць у склад Брытанскай Садружнасці, які ўзначальвае Вялікабрытанія.

Поль Бія

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які з’яўляецца таксама вярхоўным галоўнакамандуючым. Прэзідэнт выбіраецца ўсеагульным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў (не больш за два тэрміны). Цяперашні прэзідэнт Поль Бія займае пасаду прэзідэнта Камеруна бесперапынна з 6 лістапада 1982 года (чарговыя выбары прэзідэнта прайшлі ў кастрычніку 2011 года, на іх зноў перамог Бія).

Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца прэзідэнтам і ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца аднапалатным парламентам — Нацыянальным сходам — 180 дэпутатаў. Паводле канстытуцыйных паправак ад 1996 года, прадугледжана стварэнне верхняй палаты — Сената ў складзе 100 дэпутатаў (па 10 чалавек ад кожнай з 10-ці правінцый), з якіх 70 сенатараў павінны выбірацца калегіяй выбаршчыкаў, а 30 — прызначацца прэзідэнтам. Аднак Сенат пакуль яшчэ не сфарміраваны.

Кіруючай партыяй з 1961 года з’яўляецца «Дэмакратычны рух камерунскага народа» — цяпер мае 140 месцаў у парламенце.

Камерун у цяперашні час падзелены на 10 рэгіёнаў (фр. Régions). Рэгіёны падзелены на 58 дэпартаментаў (фр. Départements). Дэпартаменты падзелены на 327 камун (фр. Communes).

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 14 лістапада 2006 года[1].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Эдуард Півавар. Беларусь і Камерун устанавілі дыпламатычныя адносіны // БЕЛТА. 14 лістапада 2006.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Рэгіёны Камеруна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя краіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камерун
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі
Катэгорыя·Унітарныя дзяржавы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэнтральная Афрыка
Катэгорыя·Былыя калоніі Германіі