wd wp Пошук:

Мадагаскар

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мадагаскар (значэнні).

Карта

Мадагаскар (малаг. Madagasikara, фр.: Madagascar), афіцыйная назва — Рэспубліка Мадагаскар (малаг. Repoblikan’i Madagasikara [republikʲan madaɡaskʲarə̥], фр. République de Madagascar) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, размешчана на востраве Мадагаскар (чацвёрты па велічыні востраў у свеце) і прылеглых дробных астравах ля ўзбярэжжа Афрыкі. Плошча - 587 тыс. км², насельніцтва - 24,2 млн чалавек. Сталіца - Антананарыву. З’яўляецца найбуйнейшай у свеце дзяржавай, якая займае адзін востраў.

Пасля распаду суперкантынента Гандвана, каля 88 мільёнаў гадоў назад, Мадагаскар аддзяліўся ад Індыі, што абумовіла развіццё мясцовых раслін і жывёл у адноснай ізаляцыі. Больш за 90% відаў не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі. Разнастайныя экасістэмы вострава і унікальны жывёльны свет знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за хуткага росту насельніцтва. Першыя чалавечыя паселішчы на ​​Мадагаскары паўсталі паміж 350 годам да н. э. і 550 годам н. э. Аўстранезійскія народы прыбылі на каноэ з Калімантану. Каля 1000 гады н. э. да іх далучыліся банту, пераправіўшыся праз Мазамбіцкі праліў. Пазней на Мадагаскары аселі і іншыя перасяленцы. Кожны з іх зрабіў свой уклад у культурнае жыццё вострава. Этнічны склад жыхароў дзеліцца на васямнаццаць ці больш падгруп, з якіх найбольш буйным з’яўляецца народ імерына з цэнтральнай горнай мясцовасці.

Гісторыя

Археолагі даказалі, што першыя людзі з’явіліся на Мадагаскары паміж II і V стагоддзямі нашай эры. У VII стагоддзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.

Зноскі

Спасылкі

Урад

Асноўная інфармацыі

СМІ

Экалогія

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Унітарныя дзяржавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мадагаскар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Астраўныя дзяржавы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Усходняя Афрыка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Афрыкі