wd wp Пошук:

Славенія

Славе́нія (славенск.: Slovenija), Рэспу́бліка Славе́нія (славенск.: Republika Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае вынахад да Адрыятычнага мора. Назва краіны паходзіць ад этноніма — славенцы.

Член ААН, Еўрасаюза і НАТА, Шэнгенскага пагаднення.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Славеніі Славянскія продкі сучасных славенцаў аселі на тэрыторыі краіны ў VI ст. н. э. У VII ст. яны ўтварылі Карантанію, якая стала адной з першых славянскіх дзяржаў. У 745 годзе Карантанія ў абмен на ваенную дапамогу прызнала пратэктарат з боку франкаў, захаваўшы пры гэтым фармальную незалежнасць да свайго распаду ў 1180. Уплыў франкаў спрыяў хрысціянізацыі славенцаў.

Каля 1000 года былі напісаныя Brizinski spomeniki, першы пісьмовы дакумент на славенскай мове. У XIV ст. тэрыторыя сучаснай Славеніі патрапіла пад уладу Габсбургаў і ў наступным увайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Славенія была падзеленая на тры правінцыі: Краньскую, Горышку і Штаерску.

Перасоўванне гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна ў XVII ст. спрыялі эканамічнаму заняпаду Славеніі, але ў XVIII ст. гаспадарчае развіццё ізноў актывізавалася: вытворчасць розных тавараў павялічылася, сельскагаспадарчай прадукцыі стала больш адсоткаў на 60. Разгарнуўся нацыянальны асветніцкі рух. Гэты перыяд атрымаў назву Славенскае Адраджэнне

У 18091813 гг. вялікая частка Славеніі ўваходзіла ў склад Ілірыйскіх правінцый. У XIX ст., асабліва падчас Рэвалюцый 18481849 гг. у Аўстрыі і пасля яе, у Славеніі развіваецца нацыянальны рух (цэнтр — Крайна).

У 1918 годзе распалася Аўстра-Венгрыя, у выніку чаго Італія захапіла вобласці Прыморска і Істра, а таксама частку Далмаціі. Астатняя частка славенскіх земляў увайшла ў ізноў утворанае Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, якое ў 1929 было пераназвана ў каралеўства Югаславія.

У 1941 годзе пасля нападу дзяржаў-восі на Югаславію, Італія анэксавала тэрыторыю да Любляны, а Германія астатнюю тэрыторыю з горадам Марыбор.

Каралеўства Югаславія распалася падчас Другой Сусветнай вайны, а Славенія ўвайшла ў склад сацыялістычнай Югаславіі, што было абвешчана 29 лістапада 1945. Прычым ад Італіі да Славеніі былі далучаныя спрадвечныя славенскія землі Абална-Крашка і Горышка.

Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць ад СФРЮ 25 чэрвеня 1991. Славенія — адзіная краіна, якая выйшла з СФРЮ практычна без кровапраліцця.

Вайна за незалежнасць

Вайна за незалежнасць працягвалася дзесяць дзён, падчас 72 баявых кантактаў, страты ЮНВ склалі 45 чалавек забітымі, 146 параненымі, 4693 вайскоўцаў і 252 супрацоўніка федэральных службаў былі ўзятыя ў палон; страты славенскіх сіл самаабароны склалі 19 забітых (9 камбатантаў, астатнія грамадзянскія асобы) і 182 параненых. Таксама загінулі 12 грамадзян замежных дзяржаў, у асноўным кіроўцы на службе міжнародных транспартных кампаній. Быў выведзены з ладу 31 танк (сюды ўвайшлі і спаленыя і пашкоджаныя), 22 транспартныя бронемашыны, 172 транспартных сродку і 6 лятальных апаратаў.

Палітыка

Асноўны артыкул: Палітыка Славеніі

Геаграфічныя дадзеныя

Асноўны артыкул: Геаграфія Славеніі Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Славеніі Транспарт

Асноўны артыкул: Транспарт Славеніі Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Славеніі Культура

Асноўны артыкул: Культура Славеніі Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя Славеніі Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Славенія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Дзяржавы паводле алфавіта
Краіны Еўрапейскага Саюза
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара