wd wp Пошук:

Гана

Га́на (англ.: Ghana), Рэспу́бліка Га́на (англ.: Republic of Ghana) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Ранейшая назва — Залаты бераг.

Гісторыя

У 16 стагоддзі на Залаты бераг прыходзілася 10 % здабычы золата ў свеце, таму за валоданне ім ішло змаганне між еўрапейскімі каланіяльнымі дзяржавамі, чые купцы таксама набывалі ў краі нявольнікаў. У выніку працяглага змагання ў 1874 годзе Англія ўсталявала пратэктарат над гэтай тэрыторыяй.

У 1957 годзе краіна атрымала незалежнасць. Першы яе незалежны ўрад узначаліў Квамэ Нкрума. У 1960 годзе Нкруму абралі прэзідэнтам. У 1961 годзе Квамэ Нкрума абвясціў сябе генеральным сакратаром і пажыццёвым старшынёй «Народнай партыі Канвенту». У 1964 годзе ў краіне ўсталяваўся аднапартыйны дзяржаўны лад, а Квамэ Нкруму абвясцілі пажыццёвым прэзідэнтам. У 1966 годзе, калі Квамэ Нкрума быў з візітам у Пекіне, у Гане адбыўся вайсковы пераварот.

Да 1967 краінай кіраваў генерал-маёр Артур Анкра. Яго змяніў Аманкваа Афрыфа, які кіраваў краінай, пакуль не быў абвінавачаны ў карупцыі і зняты з пасады ў 1970. У 1979 годзе яго расстралялі разам з яшчэ двума былымі кіраўнікамі краіны: шостым — генералам Ачымпонгам і сёмым — генералам Квазі Акуфа.

У 1979 г. адбыўся чарговы вайсковы пераварот, які прывёў да ўлады Джэры Джона Роўлінгса. Роўлінгс за арганізацыю няўдалага перавароту быў прыгаворны да смяротнага пакарання. Але быў вызвалены сваімі прыхільнікамі. Агулам Джэры Роўлінгс удзельнічаў у 3 вайсковых пераваротах, два з якіх былі накіраваныя супраць дэмакратычна абранага кіраўніцтва краіны. Роўлінгс тройчы станавіўся прэзідэнтам. У 1981 годзе Джэры Роўлінгс прыйшоў да ўлады надоўга й заставаўся на пасадзе кіраўніка краіны да 2001 году.

Апошніх двух прэзідэнтаў абралі дэмакратычна. У студзені 2009 года прэзідэнтам стаў Джон Ата-Мілз[2].

Геаграфія Ганы

Сімволіка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. {{ Экономические и социальные показатели Ганы}}
  2. Павал Усаў. Гана: золата й дыктатура// Польскае радыё для замежжа. 20 траўня 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Заходняя Афрыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі
Катэгорыя·Унітарныя дзяржавы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гана