wd wp Пошук:

Лесота

Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з’яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.

Прырода

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Лесота

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Лесота Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая 1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.

Геаграфія

Карта

Асноўны артыкул: Геаграфія Лесота Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 метраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м. Клімат халодны, але летам у далінах тэмпература ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпература вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.

Эканоміка

Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.

Лесота экспартуе ваду і электрычнасць у ПАР. Таксама існуе экспарт алмазаў, поўсці, адзення. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).

Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусветнага банка, Вялікабрытаніі, ЕС.

Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.

Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны Саюз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілендам.

Дэмаграфія

98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.

70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлят. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Канстытуцыйныя манархіі
Катэгорыя·Анклавы
Катэгорыя·Лесота
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта