Чыгу́начная ста́нцыя — асноўны аб’ект чыгуначнага транспарта, адзін з відаў раздзельных пунктаў, які мае пуцявое развіццё, дазваляючае праводзіць аперацыі па прыёму, адпраўке, скрыжаванню і абгону цягнікоў;[1] аперацыі па прыёму, выдачы грузаў, багажа і грузабажа і абслугоўванні пасажыраў, а пры развітым пуцявым развіцці — манеўровую работу па фарміраванні і расфарміраванні цягнікоў і тэхнічныя аперацыі з цягнікамі
Абавязковымі элементамі станцыі з’яўляюцца:
Карысная даўжыня шляху абмяжоўваецца межавымі слупкамі і/ці святлафорамі. Тупіковыя шляхі маюць з аднаго боку адмысловы тупіковы ўпор і выкарыстоўваюцца для службовых мэт і адстою вагонаў і лакаматываў.
Грузавая гаспадарка - прызначана для выканання грузавых аперацый і складаецца з пагрузна-выгрузкавых шляхоў, тэрміналаў, складоў, сартавальных станцый і г.д.
Сістэмы сігналізацыі і цэнтралізацыі - прызначаны для кіравання рухам цягнікоў пасродкам стрэлак, святлафораў. Асобнай сістэмай з’яўляецца горкавая аўтаматычная цэнтралізацыя (ГАЦ), якая прызначана для кіравання роспускам цягнікоў на сартавальных горках у сартавальных станцыях.
Чыгуначныя станцыі па пераважнаму тыпу працы могуць быць аднесены да катэгорый: пасажырская, грузавая, тэхнічная і прамежкавая[2].
Міждзяржаўная перадаткавая станцыя мае неабходнае шляхавое развіццё, тэхнічныя ўладкаванні і персанал, якія забяспечваюць працу па перадачы транспартных сродкаў паміж дзяржавамі ў тэхнічным і камерцыйным сэнсе з выкананнем вызначаных тыпаў дзяржаўнага кантролю. На іх афармляюцца перадаткавыя ведамасці і фармуюцца неабходныя паведамленні ў ІВЦ дарогі для ўліку перадачы і нумарной наяўнасці вагоннага парку.
Вузлавая станцыя - прамежкавая станцыя, участковая станцыя ці сартавальная станцыя, да якой прылягае не менш за тры чыгуначныя кірункі.[5]
Станцыя стыкавання - паасобны пункт, які злучае кірункі, электрыфікаваныя рознага родамі току. У секцыі кантактнай сеткі такіх станцый можна падаваць ток любой сістэмы з дапамогай перамыкачоў.
Для вызначэння памеру бюджэтных выдаткаў чыгуначнай станцыі, у тым ліку па фондзе зарабатнай платы, у залежнасці ад аб’ёму і складанасці грузавых, пасажырскіх і тэхнічных аперацый усе чыгуначныя станцыі падзяляюцца на шэсць класаў: пазакласныя і I, II, III, IV, V класаў.
Чыгуначныя станцыі на Вікісховішчы |