wd wp Пошук:

Дызель-цягнік

Дызель-цягнік, дызель-поезд — чыгуначны састаў з маторнымі (абсталяванымі цягавымі рухавікамі — дызелямі) і прычапнымі вагонамі. Выкарыстоўваюцца для прыгарадных і мясцовых зносін на неэлектрыфікаваных лініях.

Дызель-поезд можа складацца з 1-2 маторных (па канцах састава) і 1-4 прычапных вагонаў. У маторным вагоне размешчаны кабіна машыніста, сілавая ўстаноўка з дадатковым абсталяваннем (унутры вагона ці пад нім) і салон для пасажыраў. Для павелічэння яго пасажыраўмяшчальнасці рухавік можа быць размешчаны пад рамай маторнага вагона. У прычэпным вагоне акрамя пасажырскага салона можа быць дадатковы пост кіравання. Маторны вагон, які выкарыстоўваецца самастойна (без прычапных вагонаў), называецца аўтаматрысай.

Вядучай з’яўляецца пярэдняя каляска. Сілавая перадача звычайна гідраўлічная, гідрамеханічная або механічная (пры малой магутнасці). Канструкцыйная хуткасць да 120 км/г і больш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Транспартныя сродкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Маторвагонны рухомы састаў