wd wp Пошук:

Сурынам

Карта краіны

Сурына́м (нідэрл.: Suriname) — краіна ў паўночна-усходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе на захадзе з Гаянай, на поўдні Бразіліяй, на ўсходзе з Французскай Гвіянай.

Да 25 лістапада 1975 года краіна была калоніяй Нідэрландаў пад назвай Галандская Гвіяна. Сталіца — Горад Парамарыба.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сурынама

Каланіяльны перыяд

Карэнныя жыхары Сурынама жылі асобнымі плямёнамі ў невялікіх паселішчах, здабываючы пражытак паляваннем і прымітыўным земляробствам, аснову якога складала вырошчванне караняплодаў, галоўным чынам маніёк. Прыбярэжныя плямёны гаварылі на мовах аравакскай сям’і, індзейцы ўнутраных абласцей — на карыбскіх мовах. Узбярэжжа Сурынама адкрыў Хрыстафор Калумб ў 1498 падчас трэцяй экспедыцыі ў Новы Свет. Аднак доўгі час іспанцы і партугальцы не каланізавалі гэты раён. Толькі ў канцы XVI ст. англічане, французы і галандцы сталі праяўляць цікавасць да Гвіяны, паколькі распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што там знаходзіцца казачна багатая краіна Эльдарада. Золата еўрапейцы так і не знайшлі, але заснавалі гандлёвыя факторыі ўздоўж ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Першае пастаяннае паселішча было заснавана на р. Сурынам галандскімі купцамі ў 1551 г. У канцы XVI ст. Сурынам быў захоплены іспанцамі, у 1630 г. — англічанамі, якія затым па мірнай дамове ў Брэдзе (1667 г.) саступілі Сурынам Галандыі ў абмен на Новы Амстэрдам (цяперашні Нью-Ёрк). Сярод першых каланістаў Сурынама было нямала галандскіх і італьянскіх яўрэяў, уцекачоў ад пераследаў інквізіцыі. У 1685 г. на р. Сурынам ў 55 км на паўднёвы ўсход ад сучаснага Парамарыба яны заснавалі калонію Ёдэнсаване (літар. Яўрэйская Савана). Аж да 1794 г. Сурынам знаходзіўся пад кіраваннем Галандскай Вест-Індскай кампаніі і з тых часоў заставаўся калоніяй Нідэрландаў (за выключэннем двух кароткіх перыядаў у 1799—1802 і 1804—1814, калі быў захоплены англічанамі).

Аснову эканомікі калоніі складала плантацыйная гаспадарка. Для працы на плантацыях завозіліся рабы з Афрыкі. Нараўне з асноўнай культурай, цукровым чаротам, на плантацыях вырошчвалі кававае і шакаладнае дрэвы, індыга, бавоўнік, збожжавыя культуры. Плантацыйная гаспадарка пашыралася аж да 1785 г. Да гэтага часу на тэрыторыі Сурынама існавалі 590 плантацый; з іх на 452 апрацоўвалі цукровы трыснёг і іншыя таварныя культуры, на астатніх — культуры для ўнутранага спажывання. У самым канцы XVIII ст. ў калоніі пачаўся заняпад. Да 1860 г. там заставалася толькі 87 плантацый цукровага трыснёга, а да 1940 г. — усяго чатыры.

У Сурынаме, як і ў іншых цукровавытворчых калоніях, якія выкарыстоўвалі працу рабоў, адбывалася рэзкае расслаенне грамадства. На вышэйшай ступені сацыяльнай іерархіі знаходзіўся вельмі малалікі пласт еўрапейцаў, пераважна каланіяльных чыноўнікаў, буйных купцоў і нешматлікіх плантатараў. У складзе еўрапейскага насельніцтва пераважалі галандцы, але былі таксама немцы, французы і англічане. Ніжэй гэтай эліты размяшчаўся пласт свабодных крэол, які ўключаў нашчадкаў ад шлюбаў еўрапейцаў з нявольніц і рабоў, якія атрымалі або купілі свабоду. Самую ніжэйшую і самую шматлікую катэгорыю грамадства складалі рабы. Сярод іх адрознівалі нявольнікаў, прывезеных з Афрыкі легальна да 1804 г. і нелегальна аж да 1820 г., і нявольнікаў, якія нарадзіліся ў Сурынаме.

Сістэма рабаўладання ў Сурынаме адрознівалася крайняй жорсткасцю. Рабы не мелі ніякіх правоў. Каланіяльныя законы былі накіраваны на тое, каб даць рабаўладальнікам неабмежаваную ўладу над нявольнікамі і цалкам ізаляваць апошніх ад вольнага насельніцтва. Таму рабы пры кожным зручным выпадку беглі ад сваіх гаспадароў у глыб краіны і стваралі паселішчы ў лясах («лясныя негры»).

З пачатку XIX ст. у Еўропе пашыралася кампанія за ліквідацыю рабаўладання. Пасля таго як англічане (1833), а затым французы (1848) адмянілі рабства ў сваіх калоніях, галандцы вырашылі ўзяць з іх прыклад. Аднак узнікла занепакоенасць, што вызваленыя рабы не захочуць працаваць на плантацыях. Таму ўслед за адменай рабства было прынята рашэнне, што нявольнікі павінны адпрацаваць на ранейшых плантацыях 10 гадоў за мінімальную плату. Дэкрэт аб адмене рабства быў прыняты ў 1863 г. Пасля гэтага вызваленыя рабы сутыкнуліся з неабходнасцю карміць сябе і свае сем’і і хлынулі ў Парамарыба, дзе праца лепш аплачвалася і можна было атрымаць адукацыю. Там яны папоўнілі сярэдні крэольскі пласт грамадства, стаўшы слугамі, рабочымі, гандлярамі, а іх нашчадкі — нават настаўнікамі пачатковых школ і дробнымі чыноўнікамі. У канцы XIX ст. некаторыя крэолы падаліся ва ўнутраныя вобласці краіны, дзе заняліся здабычай золата і зборам каучуку. У 1920-я гады крэолы знайшлі працу на баксітавых рудніках, а таксама эмігравалі на в. Кюрасаа (дзе працавалі на нафтаперагонных заводах), у Нідэрланды і ЗША.

У пошуках працоўнай сілы для плантацый каланіяльныя ўлады сталі прыцягваць па кантракце жыхароў краін Азіі. У перыяд 1853—1873 ў Сурынам было прывезена 2,5 тыс. кітайцаў, у 1873—1922 — 34 тыс. індыйцаў, у 1891—1939 — 33 тыс. інданезійцаў. Нашчадкі гэтых мігрантаў цяпер складаюць большасць насельніцтва Сурынама. Падчас Другой сусветнай вайны ў Сурынаме знаходзілася шмат амерыканскіх салдат, разам з імі з’явіліся і капіталы для абслугоўвання ваенных баз ЗША.

Доўгі час Сурынам кіраваўся губернатарам, прызначаным метраполіяй. Пры ім функцыянавалі 2 савета, абраных мясцовымі выбарцамі і зацверджаных галандскімі ўладамі. У 1866 г. гэтыя саветы былі заменены парламентам, але губернатар захаваў за сабой права накладаць вета на любыя рашэнні гэтага органа. Першапачаткова для ўдзелу ў выбарах дзейнічаў строгі маёмасны і адукацыйны цэнз, але па меры яго змякчэння у парламент сталі пранікаць плантатары, а пасля 1900 г. большасць у ім ужо складалі прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх слаёў крэольскага грамадства. Зрэшты, электарат не перавышаў 2 % насельніцтва да 1949 г., калі было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права.

У 1954 г. Сурынам атрымаў аўтаномію ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Пры гэтым метраполія па-ранейшаму прызначала губернатара і кантралявала абарону і знешнюю палітыку краіны, а сурынамцы абіралі парламент і ўрад.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Suriname estimate UN Population Division.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Краіны Паўднёвай Амерыкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Дзяржавы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Сурынам