wd wp Пошук:

Труба

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Труба (значэнні).

Труба́ (італ.: tromba, фр.: trompette, ням.: Trompete, англ.: trumpet) — медны духавы музычны інструмент альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучанні сярод медных духавых.

Труба вядома са старажытных часоў. Выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнага інструмента паляўнічымі, пастухамі, у ваеннай справе і інш. З XVII ст. трубу пачалі выкарыстоўваць у якасці аркестровага інструмента. У сучасным выглядзе, з ветыльным механізмам, з’явілася да сярэдзіны XIX ст.

У прафесійнай музыцы выкарытоўваюцца як аркестровы і сольны інструмент. Адрозніваюць: пікала, малую, альтовуюі басовую трубы.

На Беларусі

На Беларусі трубой (таксама «берасцянкай», «дудой») называлі інструмент цыліндрычнай, канічнай, выгнутай формы са скручаным у адзін абарот ствалом. У якасці матэрыялу для вырабу выкарыстоўваліся розныя пароды дрэва: яліна, клён, асіна, вольха, ліпа, бяроза ці кара дрэваў, а таксама бляха. Для здабывання гукаў прымяняўся муштук.

Па згадках былых пастухоў, на трубах трубілі з самага ранку, «каб сабраць скаціну на выган»; днём, «каб склікаць кароў з кустоў»; увечары, «каб даяркі йшлі даіць».

Працэс ігры на трубе ў старажытных беларускіх крыніцах апісваецца тэрмінамі «іграць», «трубіць», «ударыць».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Ваенная музыка
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Медныя духавыя музычныя інструменты
Музычныя інструменты паводле алфавіта