wd wp Пошук:

Малаві

Мала́ві, Рэспубліка Малаві (англ.: Republic of Malawi, чычэва: Dziko la Malaŵi) — краіна ва Усходняй Афрыцы, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км). Непасрэднага выхаду да акіяну не мае. Сталіца — горад Лілонгвэ.

Прырода

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Малаві Старажытнае насельніцтва Малаві — бантумоўныя плямёны н’янджа (на поўдні), чэва (у цэнтры) і тумбука (на поўначы). У канцы XV ст. каля воз. Ньяса склалася племянное аб’яднанне Малаві на чале з правадыром Каронгі. Пазней сюды перасяліліся народы нгоні і яа. У сярэдзіне XIX ст. тэрыторыю Малаві наведваў Давід Лівінгстан, у 1876 г. брытанскія місіянеры заснавалі пасяленне Блантайр. З 1891 г. Малаві — брытанскі пратэктарат Ньясаленд. У 1915 г. тут адбылося антыбрытанскае паўстанне на чале з Дж. Чылембве, задушанае ўладамі. У 1920 — 1930-я гг. ўзніклі туземныя асацыяцыі, у 1944 г. створана першая афрыканская палітычная арганізацыя — Афрыканскі кангрэс Ньясаленда (АКН). У 19531963 гг. Малаві ўваходзіла ў Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. Пасля забароны АКН на яго базе ў верасні 1959 г. створана партыя Кангрэс Малаві (КМ) на чале з Х.Бандам. У 1961 г. уведзена ў дзеянне Канстытуцыя Ньясаленда. На першых усеагульных парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход у 1961 г. перамог Кангрэс Малаві. У лютым 1963 г. Ньясаленд атрымаў унутранае самакіраванне, а Банда стаў прэм’ер-міністрам краіны.

6 ліпеня 1964 г. абвешчана незалежная дзяржава Малаві ў складзе Садружнасці. Паводле Канстытуцыі 1996 г. Малаві — аднапартыйная рэспубліка на чале з прэзідэнтам. У краіне ўсталяваўся рэжым асабістай улады Банды, які ў ліпені 1971 г. абвешчаны яе пажыццёвым прэзідэнтам. Жорстка душылася ўсялякая апазіцыя. Праводзілася палітыка спрыяння прыватнаму сектару, асабліва ў галіне забеспячэння харчаваннем. У знешняй палітыцы кіраўніцтва Малаві падтрымлівала цесныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы, ЗША і ПАР. З пачатку 1990-х гадоў краіну ахапілі масавыя дэманстрацыі з патрабаваннем адраджэння дэмакратыі, якія ўзначальвала каталіцкае духавенства. Восенню 1992 г. створаны альянс за дэмакратыю і Аб’яднаны дэмакратычны фронт (АДФ). У студзені 1993 г. урад быў вымушаны дазволіць шматпартыйнасць. У 1994 г. на першых свабодных выбарах прэзідэнтам Малаві выбраны лідар АДФ Б. Мулузі. З мая 1995 г. набыла сілу новая Канстытуцыя.

4 ліпеня 2019 г. тысячы людзей сабраліся ў Лілонгвэ, каб выступіць супраць пераабрання П. Мутарыка[1]..

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Малаві Малаві — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае часовая Канстытуцыя 1994. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, выбіраецца усеагульным і прамым галасаваннем тэрмінам на пяць гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальны сход, які складаецца з 193 дэпутатаў, якія выбіраюцца усеагульным галасаваннем на пяць гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які прызначаецца прэзідэнтам.

Беларуска-малавійскія адносіны

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 232 «Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малаві» быў падпісаны 3 мая 2001 г.

Зноскі

  1. Fresh protests over disputed elections in Malawi (англ.) . News 24 (5 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Малаві
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай