wd wp Пошук:

Руанда

Руанда, Рэспубліка Руанда — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Сталіца — Кігалі. Кіраўнік дзяржавы — Поль Кагамэ. Плошча=26,338 тыс. км.кв. Насельніцтва=9,038 млн чал. (2005 г.). Грашовая адзінка — Руандыйскі франк.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Руанды Старажытнымі насельнікамі тэрыторыя Руанды былі пігмеі-тва. У пачатку II-га тыс. н.э. тут пасяліліся бантумоўныя земляробчыя плямёны хуту. Каля XVI ст.. іх падпарадкавалі жывёлаводы тутсі, якія стварылі тут дзяржаўнае аб’яднанне на чале з мвамі (каралём). Меншасць тутсі складала касцяк кіруючай эліты, якая панавала над большасцю — хуту. У 1898 г. Руанда анексіравана Германіяй і далучана да германскай Усходняй Афрыкі. У 1916 г. Руанду акупіравала Бельгія, якая пасля Першай сусветнай вайны атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне Руандай. З 1946 г. Руанда — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Бельгіі. У 1959 г. прадстаўнікі хуту заснавалі Рух за эмансіпацыю (з 1960 г. Рэспубліканска-дэмакратычны рух Пармехуту, РДР Пармехуту) на чале з Г.Кайібандам. На першых усеагульных выбарах 1961 г. перамог РДР Пармехуту. У верасні 1961 г. скасавана манархія, што суправаджалася сутыкненнямі паміж хуту і тутсі, у выніку чаго каля 200 тысяч тутсі знайшлі прытулак ва Угандзе.

1 ліпеня 1962 г. абвешчана незалежнасць Руанды, першым прэзідэнтам стаў Г.Кайібанда. У снежні 1963 г. адбыліся новыя сутыкненні паміж хуту і тутсі, пачалося выцясненне тутсі з дзяржаўнага апарату. У ліпені 1973 г. ваенныя на чале з генералам Ж.Хаб’ярыманам здзейснілі дзяржаўны пераварот. У снежні 1978 г. прынята новая канстытуцыя Руанды, Хаб’ярымана абраны прэзідэнтам краіны. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй абвешчаны Нацыянальны рух за развіццё (заснаваны ў 1975 г.). У кастрычніку 1990 г. з тэрыторыі Уганды ў Руанду ўварваліся ўзброеныя атрады Патрыятычнага руандыйскага фронту (ПРФ), створанага эмігрантамі-тутсі. 4 жніўня 1993 г. паміж ПРФ і ўрадам Руанды падпісана пагадненне аб спыненні агню і стварэнні кааліцыйнага ўрада. 6 красавіка 1994 г. быў збіты самалёт, на якім ляцнў Хаб’ярымана, і ён загінуў, у чым абвінавацілі тутсі. Міліцыя хуту пачала масавае фізічнае знішчэнне тутсі; у выніку генацыду загінулі да 1 млн чалавек. У адказ ПРФ разгарнуў наступленне і авалодаў усёй тэрыторыяй Руанды. Больш за 2 млн хуту ўцяулі ў суседнія краіны. У ліпені 1994 г. прэзідэнтам Руанды абвешчаны выхадзец з хуту П.Бізімунгу, віцэ-прэзідэнтам — выхадзец з тутсі П.Кагаме. У 1997 г. войскі Руанды дапамаглі скінуць рэжым Мабуту Сесе Сека ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а з верасня 1998 г. удзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце ў гэтай краіне. У красавіку 2000 г. новым прэзідэнтам Руанды абраны П.Кагаме.

У лютым 2019 г. Руанда зачыніла мяжу з Угандай, пасля таго, як П. Кагаме абвінаваціў Ё. Мусевені у падтрымцы груп, якія спрабуюць звергнуць яго і адвольна затрымоўваць грамадзян Руанды[2].

Палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Руанды

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Руанды Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Руанды

Карта

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Руанды Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Руанды Культура

Асноўны артыкул: Культура Руанды Літаратура

Зноскі

  1. Назва «руандыйскі франк» — паводле Вялікай савецкай энцыклапедыі (гл. раздзел Спасылкі).
  2. East African traders to sue Uganda and Rwanda over border dispute(англ.)  (недаступная спасылка). African News Agency (3 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя краіны
Катэгорыя·Краіны, якія не маюць выхаду да мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Руанда