wd wp Пошук:

Сьера-Леонэ

Сьера-Леонэ (англ.: Sierra Leone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.

Гісторыя

Палітыка

Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.

Адміністрацыйны падзел

Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

Правінцыі Сьера-Леонэ
Правінцыя
па-англійску
Насельніцтва
(2004), тыс. чал.
Плошча,
тыс. км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Колькасць
акруг
Цэнтр
1 Заходняя вобласць Western Area 950,9 0,56 1698 2 Фрытаўн
2 Усходняя правінцыя Eastern Province 1187,5 15,6 76 3 Кенема
3 Паўночная правінцыя Northern Province 1718,2 35,9 48 5 Макені
4 Паўднёвая правінцыя Southern Province 1106,6 19,7 56 5 Бо

Геаграфія

За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.

Эканоміка

Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі (“крывавыя алмазы”) з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.

65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.

Дэмаграфія

У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.

Англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца іслам (60%), 30% мясцовыя веры, 10% — хрысціяне.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.

Культура

Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.

Зноскі

  1. Africa: Sierra Leone

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сьера-Леонэ